Сёньня аргкамітэт грамадзкай ініцыятывы «Хартыя’97» абвясьціў ляўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2009 год. За асабістую мужнасьць пры абароне правоў чалавека ўзнагароджаны палітычны рэкрут Франак Вячорка, грамадзкі актывіст Зьміцер Бародка, моладзевы актывіст Максім Вінярскі, палітвязень Арцём Дубскі, ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімер Асіпенка, а таксама салігорская праваабароньніца Яна Палякова (пасьмяротна).