Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шапуцька: кіраўніцтва факультэту праявіла слабасьць перад тэлекамэрамі БТ


Дэкан юрыдычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту Сяргей Балашэнка пракамэнтаваў у вечаровым выпуску навінаў на БТ прычыны адлічэньня студэнткі Тацяны Шапуцькі.

Ён адзначыў, што інфармацыя на сайтах адносна адлічэньня Тацяны Шапуцькі “не зусім карэктная, бо не ўказана, што ў Тацяны цягам года яшчэ адно адміністратыўнае і дысцыплінарнае спагнаньне”. Таму ў гэтым выпадку “унівэрсытэт прыняў рашэньне аб адлічэньні студэнткі”.

Сяргей Балашэнка адзначае, што “гэта вельмі і вельмі сур'ёзнае і цяжкае пакараньне. Але закон суровы і гэта закон. І для студэнта юрфака знаходзіцца ў прававых рамках, свае дзеяньні карэктаваць адпаведна закону – гэта абавязкова».

Паводле БТ, штогод за прагулы з БДУ адлічваецца каля 300 студэнтаў. Толькі цягам апошніх двух месяцаў такая мера прымалася 34 разы.

Тацяна Шапуцька паведаміла «Свабодзе», што БТ не зьвярталася да яе па камэнтары. Яна сказала, што была зьдзіўлена, калі пачула пра «сыстэматычныя парушэньні».

«У мяне было толькі адно парушэньне ў мінулым годзе, калі я адседзела трое сутак за акцыю «Камунізм – пад трыбунал». Мне дзіўна чуць з вуснаў дэкана пра тое, што факультэт мусіў жорстка рэагаваць на мой ад'езд за мяжу, і што гэта было правапарушэньнем, бо чытаючы службовыя занатоўкі, я заўважыла, што сам дэкан прасіў рэктара даць мне вымову. І савет прафіляктыкі таксама прасіў рэктара даць мне вымову. Але рэктар даў выключэньне, і таму ў дадзеным выпадку кіраўніцтва факультэту праявіла слабасьць перад тэлекамэрамі БТ».

Тацяна Шапуцька лічыць, што прычынай адлічэньня стаў яе удзел у Форуме грамадзянскай супольнасьці краінаў "Усходняга партнэрства".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG