Сёньня ў Маскву накіроўваецца беларуская дэлегацыя для працягу перамоваў па ўмовах пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь. Пакуль што Беларусь і Расея не падпісалі адмысловай дамовы.
Перамовы з расейскім бокам пра ўмовы пастаўкі нафты ў Беларусь працягваюцца “на дыстанцыі”. Пра гэта паведаміў карэспандэнту “Свабоды” прэсавы сакратар беларускага ўраду Аляксандар Цімашэнка. Пакуль бакі не прыйшлі да пэўнай дамовы.
Беларусь і Расея не дамовіліся пра ўмовы пастаўкі нафты ў 2010 годзе. Расейскі бок праінфармаваў, што ад 1 студзеня будзе браць мыта ў поўным аб’ёме на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь. Незалежныя экспэрты не выключаюць, што гэтая сытуацыя можа прывесьці да беларуска-расейскай нафтавай вайны.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямшака працягвае перамовы ў Маскве адносна паставак расейскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе.
Расейскі бок спадзяецца 30-31 сьнежня падпісаць зь Беларусьсю пагадненьне пра часовыя пастаўкі нафты ў 2010 годзе. Ці чакаюць у Беларусі «газавай» або «нафтавай» вайны з Расеяй?
У дакрызісныя гады калядных канікулаў у прадпрыемстваў Беларусі не было. Ня хочуць ісьці на шматдзённы адпачынак на заводах і фабрыках і сёлета. Аднак многія вымушаныя гэта рабіць.
Сёньня ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры пройдзе круглы стол “Грамадзка-рэлігійны дыялёг у Беларусі. Выхаваньне талерантнасьці”. На яго запрошаныя прадстаўнікі афіцыйных уладаў.
Падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Менску сябры беларускай дэлегацыі Сяргей Заўялаў і Аляксандар Грабянькоў пракамэнтавалі здымак, на якім адзін зь сяброў беларускай дэлегацыі сьпіць на паседжаньні Канфэрэнцыі па зьменах клімату ў Капэнгагене.
Сёньня з рабочым візытам у Менску пабывала губэрнатар Санкт-Пецярбурга Валянціна Мацьвіенка. Яна правяла перамовы з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім. Таксама бакі падпісалі пратакол трэцяга пасяджэньня рады дзелавога супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Санкт-Пецярбургам.
У Алма-Аце адбылася нефармальная сустрэча шэрагу кіраўнікоў краінаў СНД. Беларусь, Казахстан і Расея дамовіліся аб стварэньні 1 студзеня 2012 году адзінай эканамічнай прасторы ў рамках Мытнага саюзу.
Анонс падзяў, якія маюць адбыцца на гэтым тыдні.
У суботу ў Алматы кіраўнікі Беларусі, Казахстану і Расеі зацьвердзілі плян дзеяньняў па фармаваньні адзінай эканамічнай прасторы, а таксама прынялі сумесную заяву аб стварэньні Мытнага саюзу “трох”. Сустрэча “трох” у рамках нефармальнага саміту лідэраў краін ЭўрАзЭС праходзіла ў гатэлі "Ак-Булак" на высокагорным спартовым курорце.
Уладзімер Навумаў заявіў пра сыход з пасады старшыні Фэдэрацыі хакею Беларусі. На пасяджэньні выканкаму фэдэрацыі 18 сьнежня ў Менску спадар Навумаў заявіў, што ў яго было дастаткова часу, каб працаўладкавацца. Цяпер ён працаўладкаваўся за межамі Беларусі.
Праграма stand-by надае вельмі вялікую ўвагу паслабленьню інфляцыі ў Беларусі, паколькі цяпер яна працягвае заставацца адной з самых высокіх у рэгіёне.
Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду сёньня разгледзіць пытаньне аб выдзяленьні Беларусі чарговай траншы крэдыту stand-by на 700 мільёнаў даляраў.
Парлямэнт Эўразьвязу прыняў рэзалюцыю па Беларусі бальшынёй галасоў. Нагодай было рашэньне рады Эўразьвязу аб падаўжэньні і адначасовай замарозцы санкцый у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў да кастрычніка 2010 году.
Віцэ-міністар замежных спраў Літвы Шарунас Адамавічус сустрэўся з прадстаўнікамі літоўскай меншасьці ў Беларусі і абмеркаваў актуальныя для грамады пытаньні.
Афіцыйны Менск паведаміў, што з расейскім кіраўніцтвам удалося дамовіцца пра льготныя пастаўкі энэрганосьбітаў у 2010 годзе. Экспэрты адзначаюць, што за расейскія льготы давядзецца плаціць беларускай маёмасьцю.
11 сьнежня а 16:37 невядомы патэлефанаваў з таксафону ў міліцыю і сказаў, што ў адным з офісаў будынка знаходзіцца выбуховае прыстасаваньне зь цьвікамі і гайкамі і што а 19:00 адбудзецца выбух.
Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы абмяркуе на наступным пасяджэньні ў ліпені 2010 года праект саюзнай канстытуцыі і пытаньне аб адзінай валюце.
Загрузіць яшчэ