Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навумаў уладкаваўся за межамі Беларусі


Уладзімер Навумаў
Уладзімер Навумаў

Уладзімер Навумаў заявіў пра сыход з пасады старшыні Фэдэрацыі хакею Беларусі. На пасяджэньні выканкаму фэдэрацыі 18 сьнежня ў Менску спадар Навумаў заявіў, што ў яго было дастаткова часу, каб працаўладкавацца. Цяпер ён працаўладкаваўся за межамі Беларусі.

Паводле ягоных слоў, ён цяпер ня зможа аддаваць хакейным справам “столькі часу, колькі хацелася б”.

Нечарговую справаздачна-выбарчую канфэрэнцыю ён прапанаваў прызначыць на 21 студзеня.

З асобай Навумава зьвязаны канфлікт, выкліканы прызначэньнем на пасаду галоўнага трэнэра хакейнай зборнай Беларусі Міхаіла Захарава. Уладзімер Навумаў надзвычай нэгатыўна ставіўся да Захарава, які даўно крытыкаваў мэтады працы старшыні Фэдэрацыі хакею Беларусі. Раней Навумаў валявым рашэньнем звольніў з пасады трэнэра менскага “Дынама” Глена Хэнлана. Празь некаторы час канадзкі спэцыяліст заявіў, што спыняе супрацоўніцтва і з нацыянальнай зборнай.

Нагадаем, 6 красавіка Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава, якога краіны Эўразьвязу і ЗША падазраюць у датычнасьці да спраў зьніклых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG