Станіслаў Шушкевіч заявіў, што надзеі на "Ўсходняе партнэрства" застаюцца, але пакуль што "няма ніякіх зрухаў у дзяржаўным сэнсе".
Паводле спадара Мілінкевіча, з пункту гледжаньня пэрспэктываў супрацоўніцтва з ЭЗ і эўраінтэграцыі гэтая праграма вельмі важная. Гэта "навука супрацоўніцтва, гэта школа, гэта першая кляса. А Беларусі ёсьць чаму вучыцца".
На вэб-старонцы выканаўчага камітэту СНД дагэтуль паведамляецца, што прэзыдэнтам Кіргізстану зьяўляецца Курманбек Бакіеў. Тут жа зьмешаны ягоны партрэт.
10 траўня, пасьля Дня Эўропы, у менскім кінатэатры «Перамога» адкрыецца фэстываль эўрапейскага кіно. У ім возьмуць удзел 17 фільмаў з 16 краінаў. Фэстываль адкрые беларуская стужка «Рака жыцьця». Гледачам ня трэба набываць квіткі — на ўсе дэманстрацыі ўваход бясплатны.
МЗС Беларусі працягвае кантактаваць з амбасадай Кіргізстану, хаця лічыць, што зь легітымнасьцю Часовага ўраду "існуюць вялікія праблемы".
Вэнэсуэльская нафта, дастаўленая танкерам у Адэскі порт, пачала паступаць на нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры. На прадпрыемстве сьцьвярджаюць, што гэта тая нафта, якую яны і чакалі, і абвяргаюць чуткі пра яе нізкую якасьць.
23 сябры Партыі БНФ распаўсюдзілі зварот, у якім заявілі пра ідэйна-палітычны раскол унутры партыі і пра ўнутрыпартыйны крызіс. Сярод аўтараў звароту — Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Вацлаў Арэшка, Юрась Хадыка ды іншыя.
Па Беларусі прайшоў шэраг акцыяў з нагоды Міжнароднага дня працы – 1-га траўня. Прадстаўнікі афіцыйных прафсаюзаў і дэмакратычных сілаў адзначалі Першамай паасобку.
Як у Менску камэнтуюць рэзалюцыю Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ад 29 красавіка, якая заклікае прыпыніць кантакты на высокім узроўні з парлямэнтам і ўрадам Беларусі?
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных пракамэнтаваў для Радыё Свабода рэзалюцыю Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ад 29 красавіка.
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы выказалася за прыпыненьне кантактаў з афіцыйным Менскам на высокім узроўні. Ці азначае гэта паварот да палітыкі санкцыяў?
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю --> http://assembly.coe.int/Main.asp?link=/Documents/AdoptedText/ta10/ERES1727.htm па Беларусі, якая прапануе замарозіць кантакты на высокім узроўні з афіцыйным Менскам, але выказвае гатовасьць вярнуцца да дыялёгу ў адказ на будучыя пазытыўныя крокі насустрач афіцыйнага Менску.
У Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы прайшлі дэбаты аб сытуацыі ў Беларусі. У праекце рэзалюцыі прапануецца прыпыніць кантакты на высокім узроўні з афіцыйным Менскам, але працягваць дыялёг з уладамі і грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.
Дакладчыца камітэту па палітычных пытаньнях Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Сыніка Хурскайнэн заклікала Раду Эўропы прыпыніць кантакты зь Беларусьсю на высокім узроўні.
У рэзалюці адзначаецца, што "мільёны ні ў чым не вінаватых людзей у Беларусі, Расеі і Ўкраіне, якія тады ўваходзілі ў склад СССР пазбавілі жыцьця ў выніку масавага голаду, выкліканага жорсткімі наўмыснымі дзеяньнямі і палітыкай савецкага рэжыму". Як голад 30-х закрануў Беларусь?
Сёньня лідэры апазыцыйных палітычных партый падвялі вынікі мінулай выбарчай кампаніі і выказаліся адносна падрыхтоўкі да прэзыдэнцкіх выбараў.
У Адэскім порце пачалася разгрузка 80 тысяч тон нафты гатунку "Санта Барбара", якую танкерам даставілі з Вэнэсуэлы для Беларусі.
Як удзельнічаюць у мясцовых выбарах лідэры апазыцыйных партый і якія іх ацэнкі выбарчай кампаніі?
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка разам са сваім малодшым сынам Мікалаем узяў удзел у рэспубліканскім суботніку. Абодва Лукашэнкі працавалі на пляцоўцы ў Менску, дзе пачынаецца будаўніцтва новага будынку дзяржаўнага музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
«Яго павінны паставіць да прычалу, але калі гэта адбудзецца, невядома. Пакуль ён не заплянаваны і нікім не пацьверджаны, каманды на яго пастаноўку пакуль няма. Прычал пакуль не гатовы яго браць».
Загрузіць яшчэ