Паводле палітоляга Аляксея Караля, прэс-канфэрэнцыі лідэры краін і асабліва лідэры, якія страцілі свае пасады, ладзяць не для таго, каб адказаць на пытаньні журналістаў, а каб данесьці свае думкі:
Камэнтуючы выказваньні зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева падчас прэс-канфэрэнцыі ў Менску, адзін зь лідэраў Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч сказаў, што ў Аляксандра Лукашэнкі надышоў пэрыяд "неэфэктыўных і нелягічных нават тактычных дзеяньняў".
Курманбек Бакіеў заявіў падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Менску, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прымае яго як прэзыдэнта Кіргізстану.
Да Адэскага порту падплывае танкер Seastar, які вязе першую партыю вэнэсуэльскай нафты для Беларусі. У порце судна чакаюць 24 красавіка а 12-й гадзіне.
Пасол Кіргізстана ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава 23 красавіка дасьць прэс-канфэрэнцыю «аб наяўнай сытуацыі» ў краіне».
21 красавіка падчас палёту ва ўмовах абмежаванай бачнасьці пры выкананьні манэўру павышанай складанасьці ў паветры сутыкнуліся два беларускія вайсковыя самалёты.
Пасьля закрытай нарады калегія Эканамічнага суду СНД пастанавіла прыняць да вытворчасьці пазоў афіцыйнага Менску да Расеі аб скасаваньні расейскага мыта на нафтапрадукты, якія паступаюць у Беларусь.
Пасьля закрытай нарады калегія Эканамічнага суду СНД вызначыла прыняць да вытворчасьці пазоў афіцыйнага Менску да Расеі аб скасаваньні расейскага мыта на нафтапрадукты, якія паступаюць у Беларусь.
Сёньня ў Менску пачалося пасяджэньне калегіі Эканамічнага суду СНД, якая павінна вынесьці вызначэньне аб тым, ці будзе прыняты да разгляду пазоў Беларусі да Расеі.
Cёньня Эканамічны суд СНД вызначыць, ці будзе разглядацца пазоў афіцыйнага Менску да Расеі адносна правамернасьці расейскага мыта на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь. Канфлікт пачаўся пасьля падпісаньня нафтавых дамоўленасьцяў з Расеяй.
Двое беларускіх грамадзянаў — Сяргей Сямашка і Дзьмітрый Наскавец — падазраюцца ва ўчыненьні злачынства ў сфэры высокіх тэхналёгій. Адзін зь іх затрыманы ў Беларусі, а другі ў Чэхіі. Сайт, які стварылі беларусы, заблякаваны амэрыканскімі ўладамі. Гэтая інфармацыя трапіла ў мэдыі з прэсавага рэлізу ФБР. Сёньня яе падалі прадстаўнікі беларускага Міністэрства ўнутраных спраў.
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і ягоны намесьнік Яраслаў Раманчук мяркуюць сёньня наведаць Страcбур, дзе правядуць шэраг сустрэчаў у Эўрапарлямэнце.
Аб'яднаная грамадзянская партыя распачала падрыхтоўку да прэзыдэнцкіх выбараў. Партыя будзе мець свайго кандыдата і пачынае фармаваньне ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў.
Сёньня ў менскім гатэлі "Эўропа" каля 30-ці сяброў Нацыянальнага камітэту Аб'яднанай грамадзянскай партыі ўзялі ўдзел у нацыянальнай дыктоўцы.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка загадаў усім дзяржаўным мэдыям абмежаваць трансьляцыю забаўляльных праграмаў 18 красавіка ў зьвяку з пахаваньнем прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага.
Пра гэта паведамілі ў дырэкцыі праграмаў Першага каналу беларускага тэлебачаньня.
Расея, Украіна, Літва й іншыя краіны будуць прадстаўленыя на жалобных мерапрыемствах у Варшаве на ўзроўні прэзыдэнтаў. Чаму дэлегацыю афіцыйнага Менску ўзначальвае Барыс Батура?
Кіраўніцтва АГП атрымала ад Службы бясьпекі Ўкраіны сьпіс з 321 прозьвішча палітычна рэпрэсаваных беларусаў. Гэта дадзеныя з архіваў украінскіх спэцслужбаў.
Ва ўладных структурах Беларусі не паведамляюць пра склад афіцыйнай дэлегацыі, якая возьме ўдзел у цырымоніі разьвітаньня з прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім, які загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам.
Аляксандар Лукашэнка лічыць для сябе «вельмі сур’ёзным урокам» катастрофу польскага прэзыдэнцкага самалёта. Таксама ён назваў падзеі ў Кіргізстане дзяржаўным, антыканстытуцыйным пераваротам.
Загрузіць яшчэ