Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два беларусы патрапілі пад увагу ФБР


FBI Logo
FBI Logo

Двое беларускіх грамадзянаў — Сяргей Сямашка і Дзьмітрый Наскавец — падазраюцца ва ўчыненьні злачынства ў сфэры высокіх тэхналёгій. Адзін зь іх затрыманы ў Беларусі, а другі ў Чэхіі. Сайт, які стварылі беларусы, заблякаваны амэрыканскімі ўладамі. Гэтая інфармацыя трапіла ў мэдыі з прэсавага рэлізу ФБР. Сёньня яе падалі прадстаўнікі беларускага Міністэрства ўнутраных спраў.


Паводле прадстаўніка беларускага Міністэрства ўнутраных спраў Алега Сьлепчанкі, напрыканцы мінулага тыдня ў выніку сумеснай міжнароднай апэрацыі на тэрыторыі Беларусі, Чэхіі і Літвы былі затрыманыя ўдзельнікі злачыннай групы, у якую ўваходзілі грамадзяне Беларусі. Апошнія стварылі і адміністравалі інтэрнэт-рэсурс, які садзейнічаў злачынствам з выкарыстаньнем рэквізытаў банкаўскіх картрахункаў чужых асобаў.

Паводле спадара Сьлепчанкі, гэта стала вынікам апэратыўна-вышуковых і сьледчых мерапрыемстваў, якія правялі супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. На тэрыторыі Беларусі быў затрыманы 25-гадовы фігурант гэтай справы.

«Апэратыўна-сьледчай групе ўдалося вызначыць, што апошні ня менш як пяць гадоў зьяўляўся ўладальнікам закрытых кардэрскіх форумаў міжнароднага ўзроўню. На дадзеных рэсурсах злачынныя элемэнты з розных кран сьвету дзеляцца адзін з адным спосабамі і мэтадамі ўчыненьня злачынстваў у сфэры высокіх тэхналёгій, а таксама ажыцьцяўляюць гандаль скампрамэтаванымі крэдытнымі карткамі, банкаўскімі рахункамі і скрадзенымі таварамі».

Падазраваны — арганізатар і ўладальнік падпольнага сэрвісу. Гэты сэрвіс дазваляў яму праз электронную пошту падбіраць амэрыканскіх грамадзянаў, якія за ўзнагароджаньне ў памеры каля 70 даляраў атрымлівалі з інтэрнэт-крамаў на тэрыторыі ЗША розныя тавары. Гэтыя тавары былі замоўленыя з выкарыстаньнем выкрадзеных рэквізытаў банкаўскіх рахункаў. Потым гэтыя тавары накіроўваліся ў розныя краіны постсавецкай прасторы.

Супраць грамадзяніна, затрыманага ў Беларусі, пачата крымінальная справа паводле артыкула 212 Крымінальнага кодэксу-крадзеж шляхам выкарыстаньня кампутарнай тэхнікі. Вядзецца сьледзтва. Далей спадар Сьлепчанка распавёў:

За такое злачынства паводле законаў ЗША пагражае каля 40 гадоў зьняволеньня.
«У той жа дзень у Празе на запыт спэцслужбаў ЗША, падставай для якога стала інфармацыя, якая паступіла з МУС РБ, быў затрыманы яго падзельнік, таксама грамадзянін Беларусі. Залогам посьпеху гэтай міжнароднай апэрацыі сталі прафэсійныя дзеяньні супрацоўнікаў беларускіх праваахоўных органаў — упраўленьня „К“ і сьледчых органаў папярэдняга расьсьледаваньня — а таксама зладжанасьць дзеяньняў айчынных праваахоўных органаў з калегамі зь іншых краінаў. Бо асноўная ўласьцівасьць інтэрнэту — трансьмежнасьць, і бяз гэтага ўзаемадзеяньня і супрацоўніцтва падобнае злачынства наўрад ці можна было б раскрыць».

За такое злачынства паводле законаў ЗША пагражае каля 40 гадоў зьняволеньня, паводле беларускіх законаў — ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.

Як кажа спадар Сьлепчанка, гэта ўжо ня першае падобнае злачынства. Кібэрзлачыннасьць разьвіваецца дынамічна і па сваёй прыбытковасьці набліжаецца да прастытуцыі і гандлю зброяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG