Склад афіцыйнай дэлегацыі Беларусі, якая возьме ўдзел у пахаваньні прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага, пакуль ня вызначаны. Афіцыйны Саюз палякаў Беларусі зьвярнуўся да ўладаў з заклікам абвясьціць у нядзелю дзень жалобы.
13 красавіка ў менскім Чырвоным касьцёле адбылося жалобнае набажэнства па загіблых у авіякатастрофе пад Смаленскам — прэзыдэнце Польшчы Леху Качыньскім і вялікай групе польскіх палітыкаў і вайскоўцаў.
12 траўня ў Эўразьвязе абвясьцілі жалобу ў зьвязку з гібельлю ў авіякатастрофе пад Смаленскам прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага і вялікай групы польскіх палітыкаў і вайскоўцаў. У Польшчы жалоба па загіблых працягнецца тыдзень. 12 траўня абвешчана днём жалобы ў Расеі, ва Ўкраіне і Латвіі. У Літве жалоба працягнецца тры дні.
Беларускі незалежніцкі блёк пачаў працу па вылучэньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты. Паводле рашэньня Рады БНБ, мэханізм абраньня будзе падрыхтаваны да 1 чэрвеня, а 15 чэрвеня пачнецца кампанія па вылучэньні адзінага кандыдата.
Расейскі «Газпром» афіцыйна адкрыў будаўніцтва газаправоду Nord Stream («Паўночны паток»). Чаго чакаць Беларусі ад новага маршруту транспартаваньня газу ў Эўропу?
Як камэнтуюць ў Беларусі забурэньні ў Кыргызстане? Ці могуць неяк уплываць гэтыя падзеі на сытуацыю ў Беларусі? Ці азначае гэта аднаўленьне каляровых рэвалюцый на прасторы СНД?
Мэмарыяльны комплекс "Катынь" (за 15 кілямэтраў ад Смаленску і за 7 кілямэтраў ад мястэчка Катынь па Віцебскай шашы) наведалі прэм'ер-міністры Расеі і Польшчы Ўладзімер Пуцін і Дональд Туск. Катынскі "беларускі сьпіс" не знайшлі ў Маскве
Прэм'ер-міністры Расеі і Польшчы Ўладзімер Пуцін і Дональд Туск сёньня наведаюць Катынскі лес (Смаленская вобласьць Расеі), дзе пахавана каля чатырох тысяч афіцэраў Войска Польскага, расстраляных у 1940 годзе.
6 красавіка кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэўся зь мітрапалітам Менска-Магілёўскім, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам у менскім Архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Дзевы Марыі.
Афіцыйны Менск ацэньвае нафтавы "шок" ад зьмены ўмоваў пастаўкі расейскай нафты ў 5,9 трыльёна беларускіх рублёў, што складае каля 2 мільярдаў даляраў.
Як адзначаюць Вялікдзень вядомыя асобы ў Беларусі? Што для іх азначае гэтае сьвята? На гэтыя пытаньні адказалі Аляксандар Казулін, Аляксандар Мілінкевіч, Алесь Пушкін і Станіслаў Шушкевіч.
Падчас сустрэчы зь першым віцэ-прэм’ерам Расеі Ігарам Шувалавым кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў у шматлікіх праблемах беларуска-расейскіх дачыненьняў так званую «пятую калёну».
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца сёньня зь першым віцэ-прэм’ерам расейскага ўраду Ігарам Шувалавым.
Сёньня афіцыйнае сьвята — Дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі. 14 гадоў таму Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка падпісалі ў Маскве дамову аб супольнасьці Беларусі і Расеі. А ў сьнежні 1999 году была падпісаная дамова пра так званую саюзную дзяржаву. Але чым старэйшая інтэграцыя, тым больш канфліктаў паміж саюзьнікамі.
Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што «пакуль рана казаць пра згортваньне інтэграцыйных працэсаў, яны становяцца на ногі, нарастаюць, ствараюць неабходную эканамічную базу для магчымых палітычных рашэньняў у будучыні».
Дэлегацыя Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ азнаёміць афіцыйны Менск са сваёй ацэнкай зьменаў у беларускім выбарчым заканадаўстве. Падчас двухдзённага візыту яна правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў і апазыцыі.
У мэдыях зьявілася супярэчлівая інфармацыя пра тое, ці зьяўляецца адна з пацярпелых ад тэрактаў у маскоўскім мэтро грамадзянкай Беларусі. Пакуль канчатковага адказу на гэта пытаньне няма.
Былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў умоўна-датэрмінова вызвалены з папраўчай калёніі.
Пасол Беларусі ў Эўразьвязе Ўладзімер Сянько абвінаваціў некаторых ініцыятараў “Эўранэсту” ў палітычным экстрэмізьме. Ён заявіў, што яны дзейнічаюць у правакацыйнай манеры.
27 сакавіка ў Паставах (Віцебская вобласьць) адбылося набажэнства крыжовага шляху. Вернікі прайшлі па вуліцах гораду да касьцёла, спыняючыся на так званых “стацыях”, якія ладзілі вернікі каля сваіх дамоў.
Загрузіць яшчэ