Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці паедзе Лукашэнка на пахаваньне ў Варшаву?


13 красавіка ў менскім Чырвоным касьцёле адбылося жалобнае набажэнства па загіблых у авіякатастрофе пад Смаленскам — прэзыдэнце Польшчы Леху Качыньскім і вялікай групе польскіх палітыкаў і вайскоўцаў.


Беларусь застаецца адзінай краінай-суседкай Польшчы, якая на дзяржаўным узроўні не аб’явіла жалобы па ахвярах авіякатастрофы. Аднак грамадзяне ў Беларусі нясуць кветкі да будынкаў амбасады і кансулятаў Польшчы, пакідаюць запісы ў кнізе спачуваньняў. У касьцёлах адбываюцца жалобныя набажэнствы. У такім набажэнстве ў Чырвоным касьцёле ў Менску ўзялі ўдзел прадстаўнікі польскай амбасады ў Беларусі, сярод якіх быў дарадца, кіраўнік консульскага аддзелу Марэк Марцінэк. Якія жалобныя мерапрыемствы плянуюцца яшчэ ў Беларусі?

Спадар Марцінэк: «У Беларусі мы зьбіраемся яшчэ наладзіць жалобнае набажэнства. Мы пакуль разважаем, ці зрабіць гэта ў дзень жалобы, які прызначаны ў Польшчы ў суботу у 12 гадзін, альбо зрабіць у дзень пахаваньня, каб зьяднацца з нашым народам. Мы ўзрушаны рэакцыяй беларусаў у Менску, якія так шчыра аднесьліся да нашай трагедыі і аб’ядналіся з намі ў гэтыя дні».

Паводле спадара Марцінэка, некаторыя грамадзяне Беларусі выказваюць жаданьне паехаць ў Варшаву на пахаваньне загіблых у авіякатастрофе.

«Ёсьць такія жадаючыя, я толькі што размаўляў з групай, якая прысутнічала тут на набажэнстве. Пакуль мы ня ведаем, гэта ўсё будуць афіцыйныя мерапрыемствы, можа не хапіць месца. Мы зробім запыт, канечне, што ёсьць такія жадаючыя паехаць, звычайныя, простыя людзі. Я думаю, што для афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь гэта не праблема, для іх месца заўсёды знойдзецца. Але як змогуць паехаць звычайныя людзі, пакуль не магу сказаць».

На пытаньне, ці ёсьць інфармацыя пра склад афіцыйнай беларускай дэлегацыі і ці ўвойдзе ў яе Аляксандар Лукашэнка, супрацоўнікі польскай амбасады сказалі, што «пакуль гэта арганізуецца». Але, калі б Аляксандар Лукашэнка захацеў паехаць, то спадар консул «ня бачыць тут праблемаў, але гэта вырашаюць беларускія ўлады».

Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч сказаў, што ў дні пахаваньня ахвяраў авіякатастрофы будзе знаходзіцца ў Варшаве і мае на гэта запрашэньне. Спадар Мілінкевіч распаўсюдзіў заяву, у якой заклікаў афіцыйны Менск абвесьціць дзень жалобы ў Беларусі па загіблых:

«Мне было б сорамна, калі б краіна, якую я так люблю, не была б сярод цывілізаваных эўрапейскіх дзяржаваў, якія сёньня салідарныя з Польшчай. На Беларусі добрыя людзкія стасункі з суседкай-краінай і чалавечыя стасункі вельмі блізкія. І наогул, калі мы кажам пра каштоўнасьці, эўрапейскія стандарты, гэта аснова асноваў. Таму я і зрабіў такую заяву».

Кіраўнік консульскага аддзелу Марэк Марцінэк размаўляе зь людзьмі каля касьцёлу.
Жалобная стужка на аўтамабілі амбасады.
Фатаздымак прэзыдэнта Польшчы каля касьцёлу.
Прадстаўнікі амбасады Польшчы і ксёндз Уладыслаў Завальнюк каля касьцёлу.
Сьвечкі ў памяць пра загінулых у Чырвоным касьцёле.
Падчас жалобнага набажэнства ў Чырвоным касьцёле.
Партрэты загінулых у касьцёле.
Прадстаўнікі амбасады Польшчы падчас жалобнага набажэнства ў Чырвоным касьцёле.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG