Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Танкер з вэнэсуэльскай нафтай аддаў якар


Танкер «Seastar» з вэнэсуэльскай нафтай для Беларусі сёньня а дзевятай гадзіне аддаў якар.

Як паведаміў дыспэтчар Адэскага парта, цяпер танкер стаіць на рэйдзе — каля порту на якары:

«Яго павінны паставіць да прычалу, але калі гэта адбудзецца, невядома. Пакуль ён не заплянаваны і нікім не пацьверджаны, каманды на яго пастаноўку пакуль няма. Прычал пакуль не гатовы яго браць».

Паводле дыспэтчара, танкер знаходзіцца «у зоне кантролю порту, аддаў якар і стаіць у моры, чакае пацьвярджэньня, пры неабходнасьці зь ім ёсьць сувязь па радыё. У яго, так бы мовіць, пакуль зачыненая мяжа».

На разгрузку танкера спатрэбіцца каля шасьці дзён.

Танкер выйшаў з Вэнэсуэлы 2 красавіка і прывёз першую партыю нафты — 80 тысяч тонаў. Плянуецца, што на беларускі нафтаперапрацоўчы завод чорнае золата будзе дастаўлена цягніком у цыстэрнах. Паводле дамовы, да канца году плянуецца паставіць у Беларусь каля 4 мільёнаў тон вэнэсуэльскай нафты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG