Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі Лукашэнка зарабіў на суботніку?

абноўлена

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка разам са сваім малодшым сынам Мікалаем узяў удзел у рэспубліканскім суботніку. Абодва Лукашэнкі працавалі на пляцоўцы ў Менску, дзе пачынаецца будаўніцтва новага будынку дзяржаўнага музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.


Аляксандар Лукашэнка разам з малодшым сынам працаваў на ўладкаваньні бэтоннай пліты трансфарматарнай падстанцыі і пляцоўкі пад вежавы кран. Па савецкай традыцыі ён заклаў капсулю з пасланьнем для нашчадкаў у сымбалічны фундамэнт новага музэю. Галоўны архітэктар Менску Віктар Нікіцін распавёў, што музэй плянуецца ўзьвесьці ў бліжэйшыя два гады. Таксама кіраўніку краіны распавялі аб плянах стварэньня ляндшафтнага парку «Беларусь» паблізу комплексу «Белэкспа». У яго цэнтральнай частцы, якая паўторыць контуры мапы краіны, створаць экспазыцыю — міні-Беларусь. На цэнтральнай алеі будуць саджаць дрэвы кіраўнікі краінаў, якія прыяжджаюць зь візытамі.

Аляксандар Лукашэнка наведаў месца, дзе будзе знаходзіцца парк, і разам з маладымі людзьмі саджаў дрэвы. Кіраўніку краіны дапамагалі біятляністы Дар’я Домрачава і Сяргей Новікаў. Потым кіраўнік краіны змайстраваў разам з сынам Мікалаем некалькі шпакоўняў і напісаў на іх фарбай «Запрашаем у Беларусь». На завяршэньне мерапрыемства ён запрасіў прысутных сфатаграфавацца.

Колькі ж зарабіў на суботніку Аляксандар Лукашэнка? Кіраўнік прэзыдэнцкай прэсавай службы Павал Лёгкі сказаў, што лічбаў пакуль ня мае:

Спачатку павінна, канечне, падлічыць бугальтэрыя. Нам толькі вядомы аб’ём — 60 кубамэтраў бэтону.
«Ёсьць пастанова Савета міністраў, адпаведна зь якой усё гэта налічаецца. Гэта бэтанаваньне, колькі яно каштуе, трэба глядзець нарматывы. Тым болей, там працавала цэлая брыгада, некалькі чалавек. Як гэта ўсё дзеліцца, лічыцца?! Спачатку павінна, канечне, падлічыць бугальтэрыя. Тады будзем ведаць дакладную суму. Нам толькі вядомы аб’ём — 60 кубамэтраў бэтону. Аульная сума, напэўна, вядомая, колькі зарабіла гэта брыгада».

Палова заробленых на суботніку сродкаў будзе пералічана міністэрству фінансаў, а астатнія застануцца ў распараджэньні мясцовых уладаў для добраўпарадкаваньня мэмарыяльных комплексаў, а таксама для падрыхтоўкі дзіцячых лягераў адпачынку і ўладкаваньня аграгарадкоў. У фонд суботніка можна пералічыць частку свайго заробку. Усяго паступіла больш за 46 мільярдаў рублёў. Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі працаваў ля помніка «Курган славы». Колькі ён зарабіў у фонд суботніка? Прэсавы сакратар прэм’ера Аляксандар Цімашэнка сказаў:

«Што азначае, колькі зарабіў? Як гэта вызначыць? Калі вы пасадзілі дрэва, вы колькі зарабілі? І дрэвы садзіў, і ўдзельнічаў ва ўкладцы пліткі».

Ці ёсьць нейкі эканамічны эфэкт ад суботніку?

Эканаміст Сяргей Балыкін: «Ніякага эканамічнага сэнсу гэты суботнік ня мае, бо вялікай працы тут не выконваецца, у асноўным добраўпарадкаваньне тэрыторый. Атрымоўваецца, што насамрэч гэтая праца пад прымусам. Так што такая праца ня можа быць эфэктыўнай. Але ж гэта здабытак савецкіх часоў, нейкая мабілізацыя, нейкае нібыта зьяднаньне людзей. Магчыма, гэта мела б сэнс, калі б не было прымусовым».


Суботнік у цэнтры Менску

У кожнага свой суботнiк

Адскрэбсьцi усе!

Пазначыць паркоўку у цэнтры можна толькi ў суботнiк

Гэты суботнік цяжка назваць масавым...


Нехта адпачывае, а мы працуем


У той жа колер

Адзiн працуе, двое наглядаюць



Ракурсы суботніка з ваколіц «Камунаркі»

Будзе парк каля Аранскай.
Пасадзіў дрэва — зрабі фота.
Акрабатычныя трукі дзеля чыстых шклопакетаў.
У горадзе пакапа́лі…
…а цяпер — на лецішча!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG