Сёлета даходы Беларусі ад замежнага паляўнічага турызму перавысяць адзін мільён даляраў

Высакародны алень, на якога любяць паляваць іншаземцы. Ілюстрацыйнае фота

Начальнік аддзелу паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандар Казарэз заявіў, што іншаземцаў найбольш вабіць паляваньне на высакароднага аленя, а даходы ад арганізацыі паляўнічага турызму для іншаземцаў ужо перавысілі адзін мільён даляраў.

«Калі летась за ўвесь сэзон зарабілі адзін мільён даляраў, то ў 2025-м столькі атрымалі ўжо на пачатак лістапада», — сказаў Аляксандар Казарэз.

Паводле яго, іншаземцаў цікавіць таксама паляваньне на лася і зубра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Улады сьцьвярджаюць: папуляцыя мядзьведзяў у Беларусі павялічылася

Чаму гэта важна

Год таму ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі заявілі, што ў беларускіх лясах з канца 1990-х гадоў паболела дзікіх жывёлаў некалькі відаў, у тым ліку аленяў з 4,5 тысячы да 50,5 тысячы, ласёў — з 13 тысяч да 47,5 тысячы галоваў і казуляў — з 34 тысяч да 138 тысяч галоваў.

З 2024 году ў Беларусі дазволілі паляваньне на некалькі відаў жывёлаў, якія раней ахоўваліся, у «асаблівым рэжыме», каб «кантралявана рэгуляваць іх колькасьць на падставе плянаў кіраваньня папуляцыямі, якія распрацоўвае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі». Гэта, у прыватнасьці, тычылася зубра, бурага мядзьведзя, барсука і рыся. У сакавіку 2025 году Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Беларусі сваёй пастановай панізіла статус гэтых жывёлаў да найменш ахоўванай чацьвёртай ступені.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Наступствы дазволу паляваць на мядзьведзя: у Барысаўскім раёне зьвера паранілі, ён стаў пагрозай людзямНа дазволеных паляваньнях у Віцебскай вобласьці за выходныя забілі трох маладых мядзьведзяўСуд Беларусі больш за 10 гадоў ня можа дабіцца кампэнсацыі ўрону ад расейца, які незаконна забіў зубраНяўлоўны гурман і рамантык беларускіх лясоў. Расказваем цікавыя факты пра рысьУ Беларусі адкрылі сэзон паляваньня на мядзьведзяў, заплянавалі забіць 35 асобін