На стэндзе «Свабодная Беларусь» чакаюцца сустрэчы з знанымі аўтарамі й прэзэнтацыі навінак, сярод якіх пераклад аднаго з самых уплывовых твораў сучаснасьці «Атлянт расправіў плечы».
28 траўня свае новыя кнігі на кірмашы прэзэнтавалі Наста Кудасава і Аляксандар Лукашук.
29 траўня на ім пройдзе творчая сустрэча з нобэлеўскім ляўрэатам Алесем Бяляцкім і прэзэнтацыя кнігі «Алесь».
Таксама ў гэты дзень прэзэнтуюць свае кнігі Уладзімер Някляеў, Міхал Карневіч і Лешэк Шарэпка.
30 траўня на кірмашы пачнецца продаж перакладу на беларускую легендарнай кнігі Айн Рэнд «Атлянт расправіў плечы», а таксама кнігі вершаў Ларысы Геніюш.
Свае кнігі прэзэнтуюць Ігар Кулікоў, Алена Пятровіч і Антон Бяляеў.
31 траўня на кірмашы пройдзе сустрэча з Аляксандрам Фядутам і аўтограф-сэсія Віктара Бабарыкі. Свае кнігі прэзэнтуюць Уладзімер Арлоў і Валянціна Аксак.
Цалкам расклад беларускага стэнду можна паглядзець тут.
Уваход на кірмаш платны (да 60 злотых на ўсе дні), але некаторыя беларускія выдаўцы абяцаюць зьніжкі на кнігі.