Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы афіцыйна зарэгістравалі Інстытут беларускай кнігі

Сымболіка ІБК
Сымболіка ІБК

Пра гэта паведамляецца ў сацыяльных сетках арганізацыі: «Гэта дазволіць нам актывізаваць працу і зрабіць арганізацыю больш устойлівай і празрыстай».

З нагоды рэгістрацыі ІБК запрашае ўсіх ахвотных на сустрэчу, якая пройдзе ў Варшаве, 22 красавіка (серада), 18.00-20.00. Дакладнае месца стане вядомым пазьней. Тэма сустрэчы: «Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем».

На мерапрыемстве абмяркуюць шэраг пытаньняў:

  • успрыманьне беларускай кнігі ўнутры краіны і за яе межамі;
  • сымбалічны капітал кнігі: прадмет гонару, маркер культуры ці проста тавар?
  • дыскусія пра асабісты досьвед удзельнікаў: што для мяне беларуская кніга?

Інстытут беларускай кнігі паўстаў з ініцыятывы беларускіх незалежных выдаўцоў. Арганізацыя створаная для прасоўваньня беларускіх літаратараў і кніг. Сярод іншай дзейнасьці, ІБК тры гады запар ладзіць беларускі стэнд на галоўным кніжным кірмашы ў нямецкім Франкфурце-на-Майне.

Апошнім часам у Беларусі пачасьціліся атакі на беларускіх кнігавыдаўцоў. Чарговымі моцнымі ўдарамі па незалежным беларускім кнігавыданьні сталі сьмерць Рамана Цымберава, які выдаў дзясяткі ўнікальных кніг, і далейшы перасьлед апошніх незалежных выдаўцоў. За кратамі яшчэ застаецца Зьміцер Колас, а 2 красавіка стала вядома, што Міністэрства інфармацыі прыпыняе на тры месяцы дазвол на працу выдавецтва «Тэхналёгія».


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG