Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША 19 сакавіка ў Беларусі вызвалілі яшчэ 250 палітвязьняў. Сярод іх праваабаронцы і іншыя вядомыя людзі. 15 чалавек прымусова вывезьлі зь Беларусі. Радыё Свабода вяла жывы эфір зь Вільні, куды выехалі вызваленыя зьняволеныя.
У Вільню выехалі журналістка Кацярына Андрэева, праваабаронцы «Вясны» Наста Лойка, Марфа Рабкова і Валянцін Стэфановіч, палітычны блогер Эдуард Пальчыс ды іншыя.
Поўны сьпіс вызваленых 19 сакавіка можна паглядзець тут.
19 сакавіка таксама стала вядома, што ЗША здымаюць санкцыі зь «Белінвэстбанку», Банку разьвіцьця Беларусі і Міністэрства фінансаў. Акрамя гэтага, з усіх санкцыйных сьпісаў выключаныя Беларуская калійная кампанія і «Беларуськалій».