Пра гэта Лукашэнка сказаў кіраўніку Расеі на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу.
Прычына, па якой Аляксандра Лукашэнку «напружваюць» баевікі ПВК — яны нібыта хочуць ісьці на Варшаву.
«Кажу вам навошта на Захад? Ну, схадзіць на экскурсію ў Варшаву, у Жэшаў», — сказаў Лукашэнка Ўладзіміру Пуціну.
Паводле яго слоў, настроі ў ПВК «Вагнэр» «дрэнныя», таму ён ня хоча перадысьлякаваць іх з цэнтру Беларусі.
Таксама на сустрэчы Лукашэнка казаў пра «сытуацыю на межах Саюзнай дзяржавы», паведамляе ягоная прэс-служба.
Гэта ўжо шостая сустрэча Пуціна і Лукашэнкі з пачатку 2023 году. Шторазу Лукашэнка ляціць на сустрэчы сам, крамлёўскі кіраўнік практычна не бывае ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіраўнік ПВК «Вагнэра» Прыгожын зарэгістраваў юрыдычную асобу ў Асіповіцкім раёнеГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Дзясяткі, калі ня сотні транспартных сродкаў». «The Washington Post» апублікаваў новыя здымкі лягеру вагнэраўцаў у Беларусі