Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі загадаў галоўнакамандуючаму Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерыю Залужнаму і камандуючаму апэратыўнага камандаваньня «Поўнач» Сяргею Наеву ўзмацніць абарону ўкраінскага памежжа пасьля заяў аб перамяшчэньні вагнэраўцаў у Беларусь.
Паводле Зяленскага, сытуацыя ў Беларусі стала асобным пытаньнем на пасяджэньні стаўкі.
«Асобная справаздача Галоўнай управы выведкі, Службы вонкавай выведкі, Службы бясьпекі і Дзяржаўнай памежнай службы па сытуацыі ў Беларусі. Трымаем яе на сталым кантролі», — паведаміў прэзыдэнт Украіны пасьля пасяджэньня.
Украінскі прэзыдэнт заявіў, што згодна з рашэньнем стаўкі Валеры Залужны і Сяргей Наеў мусяць правесьці комплекс захадаў па ўзмацненьні паўночнага кірунку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Мы ім прапанавалі закінутую частку». Што вядома пра магчымы лягер ПВК «Вагнэр» у Беларусі. Фота са спадарожніка