«Калі іх камандзіры прыедуць да нас і дапамогуць нам... Досьвед. Слухай, яны на перадавой — штурмавыя атрады. Раскажуць нам, што зараз важна. Вось мне Пуцін апошнім разам сказаў: контрабатарэйная барацьба, бяз гэтага немагчыма. Бесьпілётнікі. Яны праз гэта прайшлі. Яны раскажуць пра зброю: якая добра працавала, якая не. І тактыка, і ўзбраеньне, і як наступаць, як абараняцца. Гэта неацэнна. Вось гэта нам ад вагнэраўцаў трэба ўзяць», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы зь міністрам абароны Віктарам Хрэніным. Яго цытуе БелТА.
27 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў суботу прывёў беларускеія войскі ў поўную боегатоўнасьць.
«Цэлая брыгада гатовая была да перакідваньня ў Расійскую Федэрацыю пры неабходнасьці», — сказаў Лукашэнка.
Ва ўчорашнім звароце Ўладзімір Пуцін дапусьціў магчымасьць усім вагнэраўцам, якія таго пажадаюць, адправіцца ў Беларусь.
26 чэрвеня, пасьля амаль двух дзён маўчаньня, прэс-служба Прыгожына апублікавала яго новы зварот. У ім Прыгожын заявіў, што «Лукашэнка прапанаваў варыянт працягу працы ПВК у законнай юрысдыкцыі». Ён нічога не сказаў пра сваю будучыню і будучыню ПВК «Вагнэр», а таксама не прывёў дэталяў перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам.
Напярэдадні ўвечары прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў з заявай, у якой прапанаваў наймітам ПВК «Вагнэр» паступіць на службу ў Міністэрства абароны Расеі або «пайсьці ў Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка заявіў, што падчас мяцяжу «Вагнэра» гатовы быў паслаць у Расею беларускае войскаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Тлумачым, што зьвязвае Прыгожына і Лукашэнку. ВІДЭА