27 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка пасьля ўручэньня сілавікам зь Мінабароны МУС і Сьледчага камітэту генэральскіх пагонаў пракамэнтаваў сытуацыю з ПВК «Вагнэр». Лукашэнка сказаў, што яму было балюча назіраць за падзеямі, якія адбываліся на поўдні Расеі, «таму што айчына адна», цытуе Лукашэнку БелТА:
«Мной былі аддадзеныя ўсе распараджэньні для прывядзеньня войска ў поўную баявую гатовасьць. Армія цягам паўдня, усе Ўзброеныя сілы, у тым ліку і міліцыя, спэцпадраздзяленьні, былі прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць».
27 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў суботу прывёў беларускія войскі ў поўную боегатоўнасьць.
«Цэлая брыгада гатовая была да перакідваньня ў Расійскую Федэрацыю пры неабходнасьці», — сказаў Лукашэнка.
Гаворачы пра мяцеж, Лукашэнка заявіў, што калі абрынецца Расея, «мы застанемся пад абломкамі, усе загінем», «калі б пайшла смута, на Захадзе імгненна гэтым бы скарысталіся».
26 чэрвеня, пасьля амаль двух дзён маўчаньня, прэс-служба Прыгожына апублікавала яго новы зварот. У ім Прыгожын заявіў, што «Лукашэнка прапанаваў варыянт працягу працы ПВК у законнай юрысдыкцыі». Ён нічога не сказаў пра сваю будучыню і будучыню ПВК «Вагнэр», а таксама не прывёў дэталяў перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам.
Напярэдадні ўвечары прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў з заявай, у якой прапанаваў наймітам ПВК «Вагнэр» паступіць на службу ў Міністэрства абароны Расеі або «пайсьці ў Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Інстытут вывучэньня вайны: Пуцін можа выкарыстаць Беларусь як пастку для Прыгожына і яго прыватнай армііГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Вагнэр» у Беларусі. Госьці, якія могуць стаць гаспадарамі