Сакратар украінскай Рады бясьпекі: Лукашэнка можа ўзяць удзел у перамовах з Украінай

Cакратар Рады бясьпекі Ўкраіны Аляксей Данілаў

«Ужо існуе рэальная група будучых расейскіх перамоўнікаў з Украінай, але пакуль яна застаецца ў цені, аднак не выключаны ўдзел у гэтым працэсе Лукашэнкі», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook сакратар Рады бясьпекі Ўкраіны Аляксей Данілаў.

Гэта быў адзін з пунктаў у ягонай ацэнцы «паходу на Маскву», які ўчынілі напярэдадні найміты расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына.

Паводле Данілава, «Прыгожын — толькі частка групы і частка пляну, вяршыня айсбэрга працэсу дэстабілізацыі».

«У Расеі сфармавалася група незадаволеных — сілавікі, чыноўнікі і алігархічны капітал, якая лічыць дзеяньні Пуціна сьмяротна небясьпечнымі для сваіх інтарэсаў і існаваньня, пагрозай для РФ», — піша Данілаў.

Ён робіць выснову, што рэжыму Пуціна «нажом у сьпіну» быў нанесены «няхай не імгненна сьмяротны, але дакладна немінучы, хоць і запозьнены ў часе ўдар».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ці быў насамрэч «мяцеж» і ці міратворац тут Лукашэнка? Дыскусія аналітыкаў. ВІДЭА