Амбасада Беларусі ў Расеі апублікавала тэлефоны для тэрміновай сувязі падчас узброенага мяцяжу ПВК «Вагнэр»

Знак «саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі» ў Менску. Архіўнае фота

«Захоўваць спакой» заклікала беларусаў амбасада Беларусі ў Расеі, піша БелТА.

«У сувязі з сытуацыяй, якая склалася ў Растоўскай вобласьці, грамадзяне Беларусі, якія там знаходзяцца, у выпадку надзвычайнай сытуацыі могуць зьвярнуцца да кіраўніка аддзяленьня пасольства Беларусі ў Растове-на-Доне Дзяніса Ігаравіча Цімохіна на тэлефон +7 918 5580181», — сказалі карэспандэнту БелТА ў дыпляматычнай місіі Беларусі ў Маскве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расейская смута, якая можа зачапіць і Лукашэнку. Некалькі высноваў зь мяцяжу Прыгожына

Таксама амбасада апублікавала нумар тэлефона дзяжурнага: +7 495 7776644.

Пры гэтым афіцыйнай рэакцыі Аляксандра Лукашэнкі на ўзброены мяцеж ПВК «Вагнэр» у Расеі дагэтуль няма. Раней стала вядома, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін раніцай 24 чэрвеня пазваніў Лукашэнку, а таксама прэзыдэнтам Казахстану і Ўзбэкістану.

Дзяржаўныя СМІ Беларусі выказваюць пазыцыю афіцыйнай Масквы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Разварот калёнаў» Прыгожына; перамовы з Лукашэнкам. Кроніка ўзброенага «мяцяжу» ў Расеі 24 чэрвеня