На ўзброены мяцеж у Расеі адрэагавалі прадстаўнікі шэрагу краін Эўразьвязу.
Эўразьвяз сочыць за сытуацыяй у Расеі і лічыць тое, што адбываецца, яе ўнутранай справай, заявіў прадстаўнік Эўракамісіі, камэнтуючы заклікі заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына да мяцяжу.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда паведаміў, што правёў кансультацыі з кіраўніком ураду і міністэрствам нацыянальнай абароны ў сувязі з сытуацыяй у Расеі. Паводле Дуды, за падзеямі ў Расейскай Фэдэрацыі пастаянна назіраюць.
Пра ўвагу да актуальнай сытуацыі ў Расеі таксама заявілі прадстаўнікі Нямеччыны і Францыі. Элізэйскі палац удакладніў, што Парыж па-ранейшаму засяроджаны на падтрымцы Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як выглядае Растоў-на-Доне, куды ўвайшлі ўзброеныя вагнэраўцы. ФОТАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Разварот калёнаў» Прыгожына; перамовы з Лукашэнкам. Кроніка ўзброенага «мяцяжу» ў Расеі 24 чэрвеняГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Рэакцыя ва Ўкраіне на ўзброены мяцеж у Расеі: «Хто выбірае шлях зла, разбурае сам сябе»