Зьнік лідэр АГП, старшыню Грамады асудзілі на 15 сутак, Лосіку на 2 месяцы працягнулі зьняволеньне. Найважнейшае за 22 сакавіка

Партрэты Ігара Лосіка, Марыі Калесьнікавай і Кацярыны Барысевіч на офісе прадстаўніцтва Літвы ў Эўразьвязе. Брусэль

Асноўныя падзеі 22 сакавіка.

Палітвязьню і кансультанту Радыё Свабода Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай на два месяцы. Пра гэта стала вядома сёньня, 22 сакавіка. Ігар за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай на два месяцы

22 сакавіка ў судзе Партызанскага раёну Менску асудзілі старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава. Нібыта ён не падпарадкаваўся «законнаму патрабаваньню службовай асобы».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэру сацыял-дэмакратаў Ігару Барысаву прысудзілі 15 сутак нібыта за «непадпарадкаваньне»

Зьнік лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў. Верагодна, што яго затрымалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьнік лідэр АГП Мікалай Казлоў. Верагодна, што яго затрымалі

Ініцыятары адзначэньня 103-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі сумняваюцца, што ўлады санкцыянуюць супольную заяўку на сьвяткаваньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады адмовілі арганізатарам Дня Волі ў Менску і Магілёве

У Менску 22 сакавіка аднавіўся суд над палітвязьнем Віктарам Бабарыкам і топ-мэнэджарамі «Белгазпрамбанку».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля месячнага перапынку аднавіўся працэс над Віктарам Бабарыкам. Ён заявіў суду, што віну не прызнае

Літоўскі Сэйм у супрацы з Офісам Сьвятланы Ціханоўскай правёў сёньня міжнародны Форум Каліноўскага. Удзельнікі абмяркоўвалі, як дапамагчы беларусам і вывесьці Беларусь з крызісу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што казалі ў Вільні на Форуме Каліноўскага з удзелам Ціханоўскай, амбасадаркі ЗША і прадстаўнікоў ЭЗ

На Іну Дабратвор, маці пяцярых дзяцей, у Заводзкім РУУС склалі адміністрацыйны пратакол за несанкцыянаваны пікет ва ўласнай кватэры

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лічу гэтых людзей героямі». Шматдзетную маці вінавацяць у пікеце ва ўласнай кватэры за партрэты палітвязьняў

Польскі паэт і дысыдэнт Адам Загаеўскі памёр у Кракаве на 77-м годзе жыцьця ўвечары 21 сакавіка. Ён быў прадстаўніком «новай хвалі» польскай паэзіі 70-х, ягоныя вершы перакладзеныя на многія мовы сьвету.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр польскі «паэт нумар адзін» Адам Загаеўскі, які падтрымліваў Беларусь