Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэру сацыял-дэмакратаў Ігару Барысаву прысудзілі 15 сутак нібыта за «непадпарадкаваньне»


Ігар Барысаў на відэасувязі

22 сакавіка ў судзе Партызанскага раёну Менску асудзілі старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава. Нібыта ён не падпарадкаваўся «законнаму патрабаваньню службовай асобы».

Вырак агучыў судзьдзя Міхаіл Макарэвіч: 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Да апошняга не было вядома, за што менавіта ў нядзелю затрымалі Ігара Барысава. БСДП (Грамада) фігуруе ў ліку заяўнікаў Дня Волі 25 сакавіка, аднак дакумэнты ў Менгарвыканкам падаваў намесьнік старшыні партыі Аляксей Сігаеў, а не Барысаў.

Алена Барысава, жонка Ігара Барысава, на судзе над мужам
Алена Барысава, жонка Ігара Барысава, на судзе над мужам

Пазьней ягонай жонцы Алене Барысавай паведамілі, што мужа абвінавацілі ў «непадпарадкаваньні службовай асобе». Падрабязнасьцяў здарэньня пры гэтым не ўдакладнілі.

Ігара Барысава схапілі 21 сакавіка, калі ён ехаў зь сям’ёй у краму. Людзі ў цывільным у чорных масках затрымалі яго на вачах у жонкі і 4-гадовага дзіцяці, літаральна выцягнулі з машыны.

Палітыка даставілі спачатку ў Партызанскае РУУС Менску, а затым у цэнтар ізаляцыі на Акрэсьціна.

9 сакавіка БСДП (Грамада) разам з Партыяй БНФ і рухам «За свабоду» падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне шэсьця і мітынгу з нагоды 103-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Міліцыя і камунальнікі ўжо адмовілі арганізатарам у дамовах на абслугоўваньне імпрэзы з прычыны каранавірусу і «экстрэмісцкіх заклікаў».

Як мяркуюць ініцыятары БНР-103, пад прыкрыцьцём адсутнасьці неабходных пагадненьняў гарадзкія ўлады таксама праігнаруюць заяўку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG