Былы афіцэр паведаміў, што КДБ плянаваў забіць расейскага палітоляга, 75 крымінальных прысудаў за пратэсты. Найважнейшае за 5 студзеня

Сядзіба КДБ, Менск

Былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар заявіў, што КДБ Беларусі плянаваў забіць апанэнта Лукашэнкі, расейскага палітоляга Андрэя Суздальцава

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Плянавалася фізычнае зьнішчэньне Суздальцава». Ігар Макар назваў яшчэ адну мішэнь «расстрэльнай каманды»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суздальцаў пра «пляны КДБ Беларусі» яго забіць: Сыгналы пра небясьпеку паступаюць і цяпер

Нацыянальная паліцыя Ўкраіны дасьледуе аўдыёзапіс размовы ў Камітэце дзяржбясьпекі Беларусі, датаваны 2012 годам, які можа дапамагчы вызначыць замоўнікаў забойства Паўла Шарамета

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскія сьледчыя хочуць дапытаць уладальніка запісаў размоў у КДБ Беларусі і абяцаюць яму ахову

На пачатак году па справах, зьвязаных з пратэстамі, крымінальныя прысуды атрымалі 75 чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад штрафу да 5 гадоў зьняволеньня: у крымінальных справах асудзілі 75 пратэстоўцаў

У Беларусі падрыхтавалі законапраект, які скасоўвае сьмяротнае пакараньне

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі падрыхтавалі законапраект, які скасоўвае сьмяротнае пакараньне

2 гады і 6 месяцаў «хіміі» прысудзілі выдаўцу са Смаргоняў на Горадзеншчыне Рамуальду Ўлану — нібыта за паклёп на міліцыянтаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Смаргонях пад воклічы «Ганьба!» незалежнаму выдаўцу Рамуальду Ўлану прысудзілі 2,5 года «хіміі» за «паклёп» на міліцыянтаў

У Менску пачаўся першы суд у крымінальнай справе за шэсьце ў Курапаты, дзе 231 падазраваны

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пачаўся першы суд у крымінальнай справе за шэсьце ў Курапаты, дзе 231 падазраваны

Лукашэнка: Калі вам не падабаецца цяперашні прэзыдэнт, толькі выбары могуць вырашыць гэтае пытаньне

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я хачу, каб у краіне было ціха і спакойна». Лукашэнка заявіў, што не зьбіраецца сыходзіць да новых выбараў

Роля навукі — быць разам з уладай — заявіў старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімер Гусакоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Роля навукі — быць разам з уладай», — кіраўнік Акадэміі навук

У Беларусі ў сярэднім раз на два месяцы закрываецца незалежнае выданьне

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БАЖ: За год у Беларусі зьніклі шэсьць вядомых недзяржаўных газэтаў

Сышоў з пасады прэзыдэнта Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ) Анатоль Міхайлаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт ЭГУ Міхайлаў сышоў у адстаўку. Пасаду прэзыдэнта скасавалі

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1273 пацыенты з COVID-19, гэта на траціну меней, чым днём раней

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць афіцыйна інфікаваных COVID-19 у Беларусі зьменшылася на 32% за дзень

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан абвясьціў аб увядзеньні ў Англіі карантыну ў сувязі з рэзкім ростам колькасьці заражаных каронавірусам

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Англіі праз распаўсюд каранавірусу зноў увялі локдаўн

У Джорджыі праходзяць выбары, якія вызначаць большасьць у Сэнаце ЗША

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Джорджыі праходзяць выбары, якія вызначаць большасьць у Сэнаце ЗША