Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць афіцыйна інфікаваных COVID-19 у Беларусі зьменшылася на 32% за дзень


Прыкметы пандэміі, ілюстрацыйнае фота
Прыкметы пандэміі, ілюстрацыйнае фота

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1273 пацыенты з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Гэта на 32% меней, чым днём раней.

У выніку ўскладненьняў ад каранавірусу за мінулы дзень памерла больш людзей, чым звычайна, — 10. Такі паказнік ужо два дні запар.

Згодна са статыстыкай ведамства, ад пачатку пандэміі ў краіне адзначаныя больш за 203 тысячы чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус.

Ачунялі 184 тысячы з пацьверджаным дыягназам COVID-19. Агулам узята больш за 4 млн тэстаў.

За ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі на тэрыторыі Беларусі памерлі 1 тысяча 471 пацыент.

Беларускія ўлады абвясьцілі пачатак вакцынацыі расейскім прэпаратам, але масавая кампанія не пачалася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG