Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суздальцаў пра «пляны КДБ Беларусі» яго забіць: Сыгналы пра небясьпеку паступаюць і цяпер


Андрэй Суздальцаў
Андрэй Суздальцаў

Былы афіцэр беларускіх спэцслужбаў Ігар Макар паведаміў, што КДБ Беларусі плянаваў забойства апанэнта рэжыму, расейскага палітоляга Андрэя Суздальцава.

У інтэрвію Свабодзе Суздальцаў ацэньвае верагоднасьць гэтых зьвестак, тлумачыць, чаму іх абнародавалі менавіта цяпер, камэнтуе пляны Крамля па стварэньні прарасейскай партыі ў Беларусі і прапануе свой прагноз далейшага разьвіцьця палітычнага крызісу ў Беларусі.

Інфармацыя пра замах на жыцьцё

  • У мяне няма сумневаў у сапраўднасьці паведамленьняў пра пляны КДБ Беларусі забіць эмігрантаў — палітычных апанэнтаў рэжыму.
  • Гэтыя запісы правяралі ў Галяндыі, гэта ня «Нік і Майк», адносна якіх адразу было відавочна, што гэта фальшыўка.
  • Вакол мяне і Шарамета заўсёды была складаная сытуацыя.
  • Ён быў бясстрашны чалавек, ён езьдзіў у Беларусь, і там зь ім былі інцыдэнты.
  • Я ня езьдзіў у Менск, я разумеў, што я назад у Маскву не вярнуся.
  • Беларускія ўлады жылі ў атмасфэры абсалютнай беспакаранасьці, асабліва яскрава гэта праявілася ў 2013 годзе, калі ў Беларусі на 5 месяцаў быў затрыманы гендырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр.
  • Лукашэнка патрабаваў за яго 100 мільёнаў даляраў выкупу.
  • Займаючыся шмат гадоў Лукашэнкам, я нічога не выключаю.
  • Ён чалавек эмацыйны і вельмі злапамятны.
  • Адчуваньне небясьпекі ў мяне было заўсёды.
  • У тых дакумэнтах, якія былі апублікаваныя, быў мой адрас і зьвесткі пра мае перасоўваньні. Так што мае адчуваньні былі небеспадстаўныя.
  • Шарамет застаецца фактарам палітычнага працэсу і пасьля гібелі, пасьля сьмерці ён стаў судзьдзём над рэжымам.
  • Гэта ілюзія кіроўных колаў — што забойства вырашае іх праблемы.
  • Я экспэрт Рады бясьпекі РФ, на абмеркаваньнях там я вельмі жорстка ставіў пытаньні адносна Беларусі.
  • Мне паступалі сыгналы пра тое, што сытуацыя для мяне небясьпечная. Яны і цяпер паступаюць.
  • Некалькі вядомых пралукашэнкаўскіх экспэртаў пісалі ў сваіх сацсетках — Суздальцава трэба скрасьці, трэба паставіць такую задачу беларускім спэцслужбам.
  • На пачатку дзясятых паступалі намёкі, гэта было некалькі разоў.
  • Масква вельмі жорстка кантралюецца расейскімі спэцслужбамі.
  • Напэўна, беларускія спэцслужбы адчулі інтарэс да сваёй актыўнасьці ў Расеі, і яны сваю дзейнасьць згарнулі.
  • У мяне пыталіся, ці мог Лукашэнка быць замоўцам забойства Шарамета. Я не магу пэўна гэта сказаць. Але пакуль мазаіка сыходзіцца.
  • Украінскае сьледзтва зрабіла вялікую працу па справе Шарамета, але яны не знайшлі замоўцы.
  • На кожным саміце беларускі бок перадаваў расейскаму велізарную тэчку публікацыяў у расейскім друку з крытыкай палітыкі Менску, там быў і я, і Балкунец, і іншыя. І просьба — разабрацца з намі.

Чаму сарваліся пляны замахаў?

  • Пляны былі, дакумэнты пра сачэньне за мной і Паўлам Шараметам апублікаваныя, мы былі ў распрацоўцы.
  • Магчыма, на зрыў плянаў паўплываў зварот Алкаева.
  • Заходнія спэцслужбы маглі паведаміць расейцам, у іх ёсьць кантакты.
  • У 2013 годзе беларускія спэцслужбы ў Расеі лавілі людзей з каманды «Ўралкалія». Былі спробы захопу людзей у цягніках.
  • Магчыма, беларускім сілавікам расейскія далі зразумець, што гэта ўжо занадта.
  • Напэўна, быў жорсткі разбор у Лукашэнкі наконт гэтага «праколу», ён заўсёды хоча тэрмінова атрымаць вынік.
  • У яго такі падыход ня толькі ў падобных крывавых пытаньнях, але і ў чыста адміністратыўных.
  • Зьвярніце ўвагу на час зьяўленьня гэтых матэрыялаў. Скончылася першая хваля пратэстаў.
  • Зараз зьявілася вялікая пагроза ў выглядзе Ўсебеларускага народнага сходу.
  • Хутчэй за ўсё, на гэтым сходзе Лукашэнка наагул пазбавіць сябе ад якіх бы там ні было выбараў у будучыні.
  • Я ўпэўнены, што такіх і ім падобных запісаў зьявяцца яшчэ дзясяткі.
  • Хадзілі чуткі, што Беларусь прадавала зброю «Ісламскай дзяржаве».
  • Я не выключаю, што сярод сілавікоў ёсьць групы, якія рыхтуюць падобныя матэрыялы. Яны рыхтуюць сабе апраўданьне. Гэта здача лідэра. Такое часта бывае ў фашысцкіх рэжымах.
  • У Беларусі зараз хунта, рэй там вядуць сілавікі. І яны пачалі здаваць Лукашэнку.
  • Інфармацыя пра замахі, якая агучаная зараз, — гэта шматхадоўка. Колькі гадоў гэта ляжала.
  • Там няма падтасовак, склеек. Гэта праўда.

Што вырашыць Усебеларускі сход?

  • Зараз у Беларусі ўжо няма масавых маршаў. Калі сытуацыя ня будзе мяняцца, напэўна, іх і ўвесну ня будзе.
  • Адбылося тое, што і чакалася, адбыўся раскол у апазыцыі. Ён навідавоку.
  • Падпольныя структуры сацыяльных сетак у Менску — гэта 100 тысячаў актывістаў. І яшчэ тысяч 400 тых, хто спачувае і падтрымлівае.
  • Гэта пагроза для ўладаў.
  • Адсутнасьць масавых акцыяў — гэта аргумэнт Лукашэнкі ў размовах з Пуціным.
  • Лукашэнка лявіруе. Сёньня на «Гарызонце» ён сказаў: не падабаецца прэзыдэнт — пераабірайце на выбарах. На якіх? У 2025 годзе?
  • Яму трэба правесьці Ўсебеларускі народны сход. Ён зрабіў на яго стаўку.
  • Ён нікуды ня сыдзе. Гэта ілюзія Масквы, што яго можна неяк прыбраць. Ён на гэта пляваць хацеў, ён паставіць Маскву перад фактам.
  • Ён ніколі больш ня пойдзе ні на якія выбары ці рэфэрэндумы. Ніякая Ярмошына ўжо больш не ўратуе.
  • У яго ёсьць два варыянты. Першы — гэта легітымізацыя праз Усебеларускі сход. А другі — гэта вывядзеньне сябе наагул з выбарчай працэдуры, выбары пакінуць толькі для парлямэнту.
  • Масква таксама абмежаваная ў мэханізмах узьдзеяньня. Што, танкі ўводзіць супраць Лукашэнкі?

Крамлёўскі плян прарасейскай партыі ў Беларусі

  • Расея над гэтым працавала заўсёды.
  • Адбываюцца нейкія дзіўныя форумы, дзе зьяўляюцца зацятыя праціўнікі Расеі, якія чамусьці лічацца прыхільнікамі паляпшэньня адносінаў з Расеяй.
  • Гэта ня «русский мир» і ня «мяккая сіла» Расеі.
  • Гэтыя чыноўнікі жывуць у ХХ стагодзьдзі. У дакумэнтах, апублікаваных у The Insider, усё даволі прымітыўна, у духу 1960-х гадоў.
  • Гэта абсалютна бескарысны занятак.
  • У гэтым удзельнічаюць людзі, якая разглядаюць Расею як дойную карову. І гэта называюць беларуска-расейскай інтэграцыяй.
  • Мяне гэтыя дакумэнты засмуцілі.
  • Беларусьсю ў Расеі займаецца вельмі няшмат людзей.
  • У Расеі вялікія праблемы зь «мяккай сілай».
  • Чаму ва Ўкраіне атрымалася з Эўразьвязам? Таму што ЭЗ разглядаўся ўкраінцамі як гісторыя посьпеху.
  • 99% «мяккай сілы» — гэта посьпех ва ўласнай краіне.
  • А біць у бубен, як робяць аўтары гэтых плянаў, абнародаваных у The Insider, — гэта ня «мяккая сіла».

Якімі будуць наступствы цяперашняга скандалу са «стужкамі КДБ»?

  • Лукашэнку гэта нэрвуе. Абвінавачваньні ў замахах на забойства пераводзяць яго ў статус Кадафі. Абвінавачаньне ў дзяржаўным тэрарызьме — гэта вельмі сур’ёзна.
  • Сесьці за стол перамоваў з такім лідэрам, сустракацца зь ім — ён вельмі таксычны пэрсанаж.
  • Памятаеце інфармацыю пра тое, як людзі з бліжэйшага атачэньня Лукашэнкі палююць на людзей ужо ў Менску? Яно так і атрымліваецца, бумэранг вяртаецца. Ён тады казаў — я вам потым патлумачу. Прайшло два месяцы.
  • Гэтак і тут. Скажа, што гэта фальшыўка. Майк і Нік — не фальшыўка, а гэта фальшыўка. І будзе сказана — я вам потым усё патлумачу і скажу, якія за гэтым лялькаводы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG