Журналіст, вядучы, мэдыяэкспэрт Сяргей Дарафееў — пра кароткатэрміновую і доўгатэрміновую пэрспэктыву пратэстаў.
— Калі гаварыць з паліталягічнага пункту гледжаньня на прыроду пратэстаў, якое можа быць іх разьвіцьцё ў кароткатэрміновай і доўгатэрміновай пэрспэктыве ў Беларусі.
— прагнозы — справа няўдзячная. Я буду апэляваць да клясыкі пратэстнага руху ў розных краінах у розны час з улікам вялікай колькасьці крыніцаў інфармацыі. Па сваім складзе пратэстны рух у Беларусі — неаднародны, што робіць яго мала прагназаваным. Тут ня толькі шматгадовы апанэнты ўлады, але і, па адчуваньням, учорашнія лаялісты Лукашэнкі. Гэты факт можа мець кумулятыўны эфэкт у кантэксьце магчымай незадаволенасьці вынікамі дзяржаўных экзыт-полаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«9 жніўня чакаю з асьцярогай», — Сяргей Дарафееў пра «харызму» Лукашэнкі, папярэджаньні і пытаньні да аб’яднанага штабуШто тычыцца далейшай будучыні. Пасьля аўтамабільных сыгналах на вуліцах, клаксонаў і званкоў ровараў, нябачнай раней самаарганізацыі беларусаў, не прыходзіцца чакаць, што пратэстны патэнцыял хутка пойдзе на спад. Таму, каб захаваць хаця б элемэнтарнае функцыянаваньне дзяржавы, уладзе найхутчэй давядзецца ісьці на саступкі.
Рана ці позна мне бачацца непазьбежнымі хаця б лайт-зьмены ў Канстытуцыю з улікам меркаваньня прыхільнікам альтэрнатыўных сілаў. Непазьбежным будзе і зьяўленьне контураў канкурэнтнага парлямэнтарызму, калі не паўнавартаснага партыйнага будаўніцтва, то зьяўленьня новых сур’ёзных рухаў і грамадзянскіх ініцыятываў. Гэта можна чакаць упэўнена Калі гэта адбудзецца, ініцыятыва «Голас» камусьці можа падацца проста гульлівым Tik Tok.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў БеларусіГаворачы гэта, я не прымушаю парушаць закон. Я кажу пра тое, што гісторыя мае падобныя прыклады і падобнае разьвіцьцё падзей у іншых краінах. Да таго ж падзеі ў Беларусі буйнымі геапалітычным гульцамі могуць таксама каталізавацца.
На маю думку, вельмі дакладную паралель правёў расейскі палітоляг Станіслаў Белкоўскі. Ён узгадваў Украіну і білборд кандыдата на прэзыдэнта Януковіча, на якім было напісана: «Надзея добра, надзейнасьць лепей». А надзея — гэта тое, што адчуваецца ў паветры ў Беларусі. Надзея будзе рэалізоўвацца праз мір і здаровы сэнс, а не праз сутыкненьні.