Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валер Цапкала 7 жніўня прыляцеў у Варшаву, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» прадстаўнік ягонага штабу Аляксей Урбан.
«Валер Цапкала раніцай прызямліўся ў Варшаве, у аэрапорце яго здымае Нацыянальная польскач тэлевізія. Заплянаваныя сустрэчы што да сытуацыі ў Беларусі зь вядомымі польскімі і эўрапейскімі палітыкамі», — адзначыў Аляксей Урбан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Гэта правіла беларускай палітычнай гігіены». Ганна Севярынец просіць Цапкалу адмовіцца ад зваротаў да Пуціна24 ліпеня праз асьцярогу быць затрыманым Валер Цапкала пакінуў Беларусь і зьехаў у Маскву разам зь дзецьмі. Ягоная жонка Вераніка засталася ў Беларусі і працягнула працу ў аб’яднаным штабе кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.
Пазьней Цапкала заявіў, што зьбіраецца даць сэрыю прэс-канфэрэнцый аб перадвыбарнай сытуацыі ў Беларусі ва Ўкраіне, краінах Эўразьвязу і ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ціханоўскую забудуць, Бабарыку пасадзяць, Цапкала ня вернецца — прагнозы ад экс-намесьніка кіраўніка адміністрацыі ЛукашэнкіЦэнтарвыбаркам Беларусі 14 ліпеня не зарэгістраваў Цапкалу кандыдатам у прэзыдэнты празь нібыта недахоп неабходных 100 тысяч подпісаў. Ягоная ініцыятыўная група сабрала больш за 200 тысяч, у выбаркамы здалі 160 тысяч. Аднак ЦВК прызнаў сапраўднымі менш за 80 тысяч подпісаў.
Вярхоўны суд адхіліў скаргу прэтэндэнта.