За два дні датэрміновага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах назіральнікі кампаніі «Права выбару» зафіксавалі 505 парушэньняў.
4 жніўня амаль 600 назіральнікаў кампаніі прыступілі да назіраньня за ходам галасаваньня на 297 выбарчых участках. У памяшканьні дапусьцілі ўсяго 45 чалавек, пазьней засталіся 34 назіральнікі, спасылаецца БелаПАН на дадзеныя кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Дзе ёсьць масавае назіраньне, яўка значна меншая». Незалежных назіральнікаў выдаляюць ужо ня толькі з участкаў, але і за плотНайбольш распаўсюджанымі парушэньнямі, як паведамляе «Права выбару», былі нядопуск акрэдытаваных назіральнікаў да назіраньня ўнутры памяшканьня, неадпаведнасьць афармленьня ўчастку, завышэньне яўкі і адмова ў даваньні інфармацыі з боку камісіі.
За першы дзень датэрміновага галасавання назіральнікі «Правы выбару – 2020» падрыхтавалі і падалі 318 скаргаў.
«Падчас гэтай кампаніі супраць незалежнага назіраньня ўлады распачалі беспрэцэдэнтныя захады. Ня больш за 15% назіральнікаў прыступілі да назіраньня ад агульнай заяўленай колькасьці, з кожным днём гэтая колькасьць скарачаецца», — пракамэнтаваў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ярмошына пракамэнтавала затрыманьні незалежных назіральнікаў і выдаленьні іх з выбарчых участкаўНа яго думку, гэта паказьнік таго, у якой стагнацыі знаходзіцца ўлада. Яна баіцца людзей, якія хочуць бачыць, як лічаць бюлетэні і хто рэальна перамог.
У кампанію назіраньня «Права выбару – 2020» уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, Беларуская партыя «Зялёныя», рух «За свабоду», Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя свабоды і прагрэсу, Партыя БНФ і незалежны прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьці.