Амбасадар Расеі Дзьмітрый Мезенцаў сустрэўся з выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, які ўзначальвае місію назіральнікаў садружнасьці на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, паведамляецца на сайце дыпляматычнага прадстаўніцтва.
Раней кіраўніца Цэнтарвыбаркаму Расеі Эла Памфілава заявіла, што не атрымлівала афіцыйнага запрашэньня ад беларускіх калег для ўдзелу ў назіраньні за выбарамі, на падставе чаго было прынята рашэньне не накіроўваць сваіх назіральнікаў. Такім чынам, назіральнікі ад Расеі будуць працаваць у складзе місіі ад краінаў СНД.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У ЦВК Расеі патлумачылі, чаму ня будуць назіраць за выбарамі ў БеларусіУ ЦВК Беларусі патлумачылі, што не запрасілі назіральнікаў зь іншых краінаў «празь немагчымасьць гарантаваць бясьпеку ва ўмовах пандэміі каранавірусу».
«Беларускі бок ня можа стварыць адмысловыя ўмовы з дыстанцыяваньнем, асобнымі машынамі, расьсяленьнем. Менавіта таму, што мы фізычна ня ў стане выканаць гэтыя арганізацыйныя моманты, не запрашалі ніводную цэнтральную выбарчую камісію назіраць за выбарамі», — удакладніла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Выбаркамы зарэгістравалі рэкордную колькасьць нацыянальных назіральнікаў, абсалютная бальшыня — праўладныяУ сваю чаргу паведамляецца, што на сёлетнія прэзыдэнцкія выбары акрэдытавалася рэкордная колькасьць нацыянальных назіральнікаў — больш за 45 тысяч. Пераважна гэта прадстаўнікі праўладных арганізацый і асобы, якія працуюць у бюджэтнай галіне.