«Лукашэнка дэманструе, што гатовы парваць з Расеяй»,— кіраўнік «Россотрудничества»

«Дзень шматнацыянальнай Расеі» ў менскім прадстаўніцтве «Россотрудничества»

Паводле кіраўніка «Россотрудничества» Яўгена Прымакова, рыторыка Аляксандра Лукашэнкі сьведчыць пра тое, што ён гатовы парваць з Расеяй.

«Заявы прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі лічу варожымі ў дачыненьні Расеі»,— напісаў Прымакоў у сваім телеграм-канале.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пасланьне за 4 дні да выбараў. Што Лукашэнка сказаў прыхільнікам і чым пагражаў «альтэрнатыўшчыкам». Сьцісла

Ён спасылаецца на заявы Лукашэнкі падчас пасланьня народу і парлямэнту 4 жніўня з «намёкамі на расейскае ўмяшаньне ва ўнутраныя справы краіны мяжуюць з пагрозамі пра тое, што «запалáе аж да Ўладзівастоку». А затрыманньне расейскіх грамадзянаў і перадача іх дадзеных украінскім спэцслужбам дэманструе гатоўнасьць парваць з Расеяй.

Таксама Прымакоў адзначыў, што расейскаму боку даўно варта палічыць тыя сілы, сродкі, рэсурсы, якія з «братняй любоўю» ўкладаліся ў Беларусь: тарыфы, зьніжкі, крэдыты і г. д. Кіраўнік «Россотрудничества» лічыць, што гэта неабходна зрабіць, каб зразумець: даходзіла гэтая дапамога да жыхароў краіны або працавала ў асноўным на тое, каб ўпэўнена сябе адчувалі эліты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Мы іх у крыўду не дамо». Прэс-сакратарка расейскага МЗС — пра затрыманых расейскіх баевікоў

«Россотрудничество» — фэдэральнае агенцтва ў справах СНД і суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой. Дзейнасьць яго ўстаноў скіраваная на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва, садзейнічаньне распаўсюду за мяжой уяўленьня аб сучаснай Расеі. Прадстаўніцтвы маюцца ў 80 краінах сьвету, у тым ліку ў Беларусі.