«Мы іх у крыўду не дамо». Прэс-сакратарка расейскага МЗС — пра затрыманых расейскіх баевікоў

Марыя Захарава
Марыя Захарава

Прэс-сакратарка МЗС Расеі Марыя Захарава ў сваім фэйсбуку назвала затрыманьне расейскіх баевікоў спэктаклем.

«Што тычыцца затрыманых у Беларусі расейскіх грамадзян, віна якіх нічым не даказаная, і таго спэктаклю, які вакол гэтага зладзілі, то мы іх у крыўду не дамо, і ў Менску гэта выдатна ведаюць», — напісала Захарава.

Захарава адзначыла, што Лукашэнка праводзіць выбары не ўпершыню, а адносіны паміж дзьвюма краінамі нельга ставіць пад пагрозу дзеля кароткатэрміновых інтарэсаў, у тым ліку электаральных.

Аляксандар Лукашэнка 4 жніўня заявіў пра яшчэ адну групу баевікоў, якіх закінулі на поўдзень Беларусі. Сяргей Кабаковіч, афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту, сказаў адносна словаў Лукашэнкі пра другую групу баевікоў: «Не валодаю такой інфармацыяй». КДБ пакуль не даступны для камэнтароў.

​
XS
SM
MD
LG