4 жніўня ў Слуцку, дзе плянаваўся агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай, міліцыя затрымала больш за паўтара дзясятка чалавек.
Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, у апошні момант мясцовы райвыканкам адмяніў пікет, матывуючы гэта правядзеньнем у названым месцы рамонтных работ, а тых, хто прыйшоў на пікет, пачалі затрымліваць. Супрацоўнікі АМАПу і людзі ў цывільным выхоплівалі людзей з натоўпу, які чакаў пачатку мерапрыемства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ціханоўская адмяніла мітынг у Слуцку. Там пачаліся затрыманьніПаводле зьвестак праваабаронцаў, у ліку затрыманых мясцовы актывіст Віталь Амяльковіч і рэдактар выданьня SlutskGorod Улад Ярота.
Паводле праваабаронцы цэнтру «Вясна» Юрыя Мяцельскага, затрыманых даставілі ў Слуцкі РАУС, пад будынкам якога іх чакаюць сябры і сваякі. Супрацоўнік Слуцкага РАУС паведаміў, што заўтра, 5 жніўня, над затрыманымі адбудзецца суд а 9 раніцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Салігорску ўлады сарвалі мітынг Ціханоўскай. Яна павітала людзей з машыны і паехала ў Салігорскі РАУСШтаб кандыдаткі на прэзыдэнта Сьвятланы Ціханоўскай быў вымушаны ўсьлед за Слуцкам адмяніць прызначаны на вечар 4 жніўня агітацыйны пікет у Салігорску.
На ўезьдзе да стадыёну «Будаўнік» экскаватары капалі зямлю. Афіцыйна Ціханоўская не атрымлівала ніякіх апавяшчэньняў аб адмене мерапрыемства. Як паведаміла яе давераная асоба Вольга Кавалькова, у Салігорску супрацоўнікі міліцыі разагналі людзей, якія прыйшлі на дазволены пікет у дазволеным месцы.
Праваабаронцам таксама вядома пра затрыманьні. Сярод затрыманых — прадстаўнік рэдакцыі «Лидер Пресс» Уладзімер Уфімцаў.