Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская адмяніла мітынг у Слуцку. Там пачаліся затрыманьні

абноўлена

Пікет Сьвятланы Ціханоўскай у Слуцку, травень 2020
Пікет Сьвятланы Ціханоўскай у Слуцку, травень 2020

Абʼяднаны штаб Сьвятланы Ціханоўскай 4 жніўня адмяніў мітынг у Слуцку, на пляцоўцы якога вядуцца рамонтныя работы.​

Мітынг у Слуцку быў заплянаваны на 17:30, яго адмянілі ў апошні момант, калі людзі ўжо сабраліся.

Пасьля паведамленьня аб адмене мітынгу на пляцоўцы зьявіліся супрацоўнікі АМАПу, якія пачалі затрымліваць грамадзян.

Як паведамляе праваабаронца «Вясны» Юры Мяцельскі, пасьля затрыманьняў міліцыя перакрыла прылеглую дарогу да пляцоўкі. На прыпынку не выпускалі людзей з аўтобуса. Супрацоўнікі міліцыі працягвалі разганяць людзей.

У 18:35 пачалася другая хваля затрыманьняў, у якой удзельнічалі 20 супрацоўнікаў АМАПу і тры супрацоўнікі ў цывільным. Паводле праваабаронцы, усяго затрымалі ўжо каля 15 чалавек, у тым ліку мясцовага актывіста Віталя Амяльковіча і рэдактара слуцкага выданьня «SlutskGorod» Улада Яроту.

Увечары 4 жніўня ў Слуцку і Салігорску меліся прайсьці мітынгі Сьвятланы Ціханоўскай. На месцы правядзеньня мітынгаў мясцовыя ўлады вырашылі правесьці рамонтныя работы.

Затрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў. Што трэба ведаць

  • Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
  • У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
  • Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
  • Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

  • На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
  • Ціханоўскага трымаюць за кратамі з 29 траўня 2020 году. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў зьняволеньня).

ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);

ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК). Заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына;

ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG