У Лідзе і Маладэчне затрымалі 6 журналістаў «Белсату»

Мітынг Сьвятланы Ціханоўскай у Лідзе 31 ліпеня

31 ліпеня падчас мітынгу кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай у Лідзе затрыманыя журналісты «Белсату» Ўладзімер Лунёў і Галіна Абакунчык, паведамляе тэлеканал.

Каманда «Белсату» вяла стрым з агітацыйнага мітынгу Сьвятланы Ціханоўскай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сьвятлана Ціханоўская правяла пікет у Лідзе. ФОТА. ВІДЭА

Раней 31 ліпеня падчас жывога эфіру зь мітынгу Сьвятланы Ціханоўскай у Маладэчне таксама затрымалі журналістаў «Белсату» Зьмітра Міцкевіча і Дзяніса Дзюбу.

Абноўлена: Затрыманых у Маладэчне журналістаў вызвалілі а 23-й гадзіне. У іх забралі тэхніку і мабільныя тэлефоны, напісаў у фэйсбуку намесьнік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.​

Акрамя таго, у Маладэчне затрымалі журналістаў «Белсату» Алеся Сіліча і Марыю Арцыбашаву. На Сіліча склалі пратакол за бел-чырвона-белую налепку на аўтамабілі і аштрафавалі на 135 рублёў. Затым Сіліча і Арцыбашаву адпусьцілі, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Маладэчне затрымалі здымачную групу «Белсату»