У Маладэчне затрымалі здымачную групу «Белсату»

Ілюстрацыйнае фота. Пікет Сьвятланы Ціханоўскай ў Ветцы, 31 ліпеня.
Ілюстрацыйнае фота. Пікет Сьвятланы Ціханоўскай ў Ветцы, 31 ліпеня.

Пасьля мітынгу Сьвятланы Ціханоўскай у Маладэчне затрымалі здымачную групу «Белсату». Апэратару зламалі камэру, паведамляе тэлеканал.

Міліцыянты не прадстаўляліся і не патлумачылі прычыну затрыманьня Дзьмітрыя Міцкевіча і Дзяніса Дзюбы, піша Белсат. Сілавікі пасадзілі журналістаў у мікрааўтобус і загадалі выключыць ім камэру. Пасьля затрыманьня міліцыянты зламалі відэакамэру.​

​
XS
SM
MD
LG