У Менску працягваюць складаць пратаколы на ўдзельнікаў роварных прабегаў салідарнасьці.
Афіцыйна прэтэнзіі праваахоўнікаў зводзяцца да таго, што двухколавы транспарт ня мае люстэркаў і катафотаў. Але калі раней штрафавалі толькі тых, хто езьдзіў на ўласных роварах, то цяпер пачалі і карыстальнікаў шэрынгу «Колабайк», піша Tut.by. Напярэдадні склалі ня меней за 10 пратаколаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Міліцыя папярэдзіла раварыста, каб катаўся адзінСупрацоўнікі ДАІ ставяць перад фактам парушэньня ПДР: на пракатных роварах або катафоты ня таго колеру, або адсутнічае люстэрка. Раварысты не пагаджаліся: калі транспарт пракатны, то і адказваць за яго абсталяваньне павінен уладальнік. Аднак інспэктары складалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні паводле ч. 1 арт. 18.23 КаАП (папярэджаньне або штраф ад адной да трох базавых велічынь).
«Нашы ровары абсталяваны ўсім неабходным: наперадзе і ззаду сьвятлоадбівальнікі, катафоты збоку. Ніякага дадатковага абсталяваньня не патрабуецца. Гэта адпавядае Венскай канвэнцыі аб дарожным руху, — пракамэнтаваў дырэктар велашэрынгу „Колабайк“ Вадзім Осіпчык. — Што тычыцца люстэркаў, яны роварам не патрэбны, нідзе ў сьвеце іх ня ставяць. У нас гэта патрабаваньне забыліся прыбраць з ПДР часоў СССР».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Роварны флэшмоб: некалькі дзясяткаў чалавек праехалі калёнай па цэнтры Менску. ВІДЭАПа словах дырэктара, месяц таму ён быў на прыёме ў рэспубліканскай ДАІ, дзе яго запэўнілі: састарэлыя патрабаваньні ў новай рэдакцыі ПДР будуць прыбраныя. Але пры гэтым адзначыў: калі ДАІ накладзе штраф на карыстальніка сэрвісу, пракатная фірма аплачваць яго ня будзе.
«Калі вы рэвалюцыянэры і вырашылі ўдзельнічаць у акцыях, то будзьце стойкімі да канца — плаціце штрафы самі. Я разумею: такая жыцьцёвая пазыцыя, але гэта асабістыя рызыкі. Чаму за вашы дзеяньні павінен адказваць нехта іншы? Людзі, якія выяжджаюць на сваіх роварах, ні на кога адказнасьці не перакладаюць», — зазначыў Вадзім Осіпчык.