Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Роварны флэшмоб: некалькі дзясяткаў чалавек праехалі калёнай па цэнтры Менску. ВІДЭА 


Велапрабег салідарнасьці ў Менску, 25 чэрвеня

Увечары 8 ліпеня менскія раварысты ўчынілі чарговы флэшмоб — пад гукі патрыятычных мэлёдый праехаліся цугам у цэнтры гораду. Пра затрыманьні не паведамлялася.

Папярэднія роварныя «прабегі салідарнасьці» адбыліся 3 ліпеня і 25 чэрвеня. 25 чэрвеня некалькі дзясяткаў удзельнікаў на роварах і самакатах сабраліся недалёка каля стэлы «Менск — горад-герой» і праехаліся праспэктам Пераможцаў, пасьля гэтага «рассыпаўшыся» ў паркавых зонах.

Супрацоўнікі ДАІ рабілі папярэджаньні ў мэгафоны, скарачалі час работы зялёных сьвятлафораў, каб падзяліць групу і справакаваць парушэньне правілаў дарожнага руху. Аднак удзельнікі былі законапаслухмяныя.

Калі да акцыі пачалі выяўляць цікавасьць мікрааўтобусы, у якія звычайна кідаюць затрыманых падчас акцый, раварысты павярнулі на дарожкі, дзе машынам не прайсьці.

Як паведаміў Свабодзе адзін з удзельнікаў роварных прабегаў пратэсту, такая агульнагарадзкая акцыя адбываецца не радзей, як раз на тыдзень, а яшчэ бываюць нерэгулярныя раённыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG