Мітынг Ціханоўскай у Менску будзе агароджаны, ачэплены і з мэталашукальнікамі

Да выбарчага пікету Сьвятланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў падрыхтавалі агароджу

Кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская пасьля экстранага выкліку ў Цэнтарвыбаркам у зьвязку з затрыманьнем баевікоў «групы Вагнэра» заявіла, што ўсе агітацыйныя акцыі пройдуць у «штатным рэжыме».

«Нашы сустрэчы не адмяняюцца, усе заплянаваныя імпрэзы пройдуць у адпаведнасьці з графікам. Нічога надзвычайнага ня здарылася, прыходзьце на пікет», — запрасіла яна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Кандыдатаў у прэзыдэнты выклікалі ў ЦВК. Раўкоў папярэдзіў пра «магчымыя правакацыі на масавых мерапрыемствах». ЗАЯВЫ, ВІДЭА

Кандыдатка пацьвердзіла, што пасьля інцыдэнту з затрыманьнем расейскіх баевікоў яе папярэдзілі: на мітынгах будуць агароджы, ачапленьне і мэталашукальнікі.

Камэнтаваць гісторыю з баевікамі яна ня стала, прапанаваўшы журналістам праводзіць уласныя расьсьледаваньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Перад мітынгам Ціханоўскай у менскім парку Дружбы народаў А1 павялічыў ёмістасьць 3G-сеткі ў 5 разоў  

30 ліпеня заплянаваны вялікі мітынг у падтрымку Сьвятланы Ціханоўскай у менскім парку Дружбы народаў.