Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад мітынгам Ціханоўскай у менскім парку Дружбы народаў А1 павялічыў ёмістасьць 3G-сеткі ў 5 разоў  


Пікет Сьвятланы Ціханоўскай у Менску 19 ліпеня
Пікет Сьвятланы Ціханоўскай у Менску 19 ліпеня

Апэратары мабільнай сувязі адрэагавалі на скаргі наконт таго, што ў месцах масавага збору людзей зьнікае сігнал 3G​.

З чым зьвязаная такая праблема і што ў такім выпадку рабіць, высьвятляў партал Tut.by.

A1

«Вядуцца работы для пашырэньня ёмістасьці сеткі ў адпаведнасьці з патрэбамі кліентаў. Для паляпшэньня якасьці сувязі ў парку Дружбы народаў кампанія A1 зрабіла апэратыўную мадэрнізацыю абсталяваньня, што дазволіла павялічыць ёмістасьць 3G-сеткі ў пяць разоў.

Каб пазьбегнуць крытычных нагрузак на сетку ў месцах вялікай колькасьці людзей, рэкамэндуецца пераводзіць прылады ў Wi-Fi-сеткі, ажыцьцяўляць адкладзеную адпраўку аб’ёмных файлаў, аддаваць перавагу перадачы зьвестак з выкарыстаньнем тэкставых паведамленьняў, а не відэастрымінгу, зьніжаць колькасьць галасавых выклікаў, рэзкі рост якіх можа пагаршаць якасьць мабільнага інтэрнэту».

life:)

«Значная колькасьць людзей у месцах, дзе раней такога не назіралася, — відавочная прычына перагрузкі сеткі і пагаршэньня якасьці мабільнага інтэрнэту.

Мы сутыкаемся з такімі сытуацыямі, аднак яны не заўсёды прагназаваныя, а „кропкавае“ ўзмацненьне сеткі патрабуе падрыхтоўкі. Цяпер аналізуем, што можам зрабіць, і пастараемся павялічыць прапускную здольнасьць сеткі, дзе гэта магчыма. Абанэнтам можам парэкамэндаваць спрабаваць пераключацца паміж 3G і 4G на смартфоне і карыстацца тэкставымі паведамленьнямі, каб заставацца на сувязі».

МТС

«Сапраўды, пры масавай колькасьці абанэнтаў нагрузка на сетку павялічваецца. Мабільная сувязь, адрозна ад фіксаванай, не дае гарантый хуткасьці працы сэрвісаў перадачы зьвестак пры пікавых нагрузках, абанэнтам неабходна гэта ўлічваць.

Плянаваньне работы сеткі адбываецца на падставе сярэдняй нагрузкі, якую ствараюць абанэнты, і зьвязана з прагназаваным трафікам. Калі ўзровень нагрузкі ў пэўных лякацыях узрастае, гэта ўлічваецца ў далейшым пры аптымізацыі працы сеткі».

Таксама адмыслоўцы раяць выкарыстоўваць проксі-сэрвэр ці іншы мэсэнджар, які працуе без інтэрнэту — напрыклад, Bridgefy або FireChat.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG