21 ліпеня кандыдаты ў прэзыдэнты зьвяртаюцца да сваіх выбарнікаў. Андрэй Дзьмітрыеў пачаў свой зварот з крытыкі ўлады і не заклікаў галасаваць толькі за сябе.
Што сказаў Дзьмітрыеў. Сьцісла
- Старая ўлада ня можа ці ня хоча нічога рабіць.
- Лукашэнка ўвесь час прапануе пацярпець.
- Чыноўнікі не зьвяртаюць увагі на патрэбы беларусаў.
- Дзяржаўныя СМІ не расказваюць пра рэальныя праблемы.
- Неабходна ліквідаваць кантрактную сыстэму.
- Трэба галасаваць 9 жніўня.
Паводле Андрэя Дзьмітрыева, ад цяперашняй улады людзі бачаць «хамства і абразы».
«Сёньня палова моладзі плянуе зьехаць зь Беларусі, і гэта катастрофа. Такую будучыню нам абяцае старая ўлада. Калі прыйшоў каранавірус, Лукашэнка і чыноўнікі не захацелі пра нас думаць. Яны думалі пра эканоміку», — сказаў Дзьмітрыеў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Ціханоўскі сьпяваў на Акрэсьціна „Муры“». Палітвязень Навумік расказаў пра ўмовы ў СІЗА і як там выжыць навічкуВыказаўся Дзьмітрыеў і пра затрыманьні грамадзян у чэргах і на вуліцы. На яго думку, гэта вынік нязьменнасьці ўлады.
«Я пытаўся ў людзей у 40 гарадах пра іх заробкі, у сярэднім атрымліваецца 500 рублёў. Гэта што, нармальна? За 10 гадоў ва ўсіх нашых суседзяў заробкі вырасьлі, у Літве і Польшчы — удвая. Ва Ўкраіне, дзе вайна, заробкі таксама вырасьлі. І толькі ў нас заробкі не мяняюцца, як і прэзыдэнт», — сказаў Дзьмітрыеў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Антырэкорд. Даверанымі асобамі Канапацкай на выбарах будуць тры чалавекіЗгадаў Андрэй Дзьмітрыеў і пра Сьвятлану Ціханоўскую і ейнага мужа Сяргея Ціханоўскага.
«Сотні людзей затрымліваюць за тое, што яны хочуць нешта зьмяніць — гэта што, злачынства? У нас меней за 1% апраўдальных прысудаў. Выйшаў з дому — ужо злачынца. Трэба адыходзіць ад практык прыніжэньня і запужваньня», — сказаў Дзьмітрыеў.
Кандыдат заклікаў усіх галасаваць 9 жніўня, а таксама дапамагаць кандыдатам весьці кампанію. Галасаваць за сябе ён не заклікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«У Лукашэнкі вельмі нізкі рэйтынг». Што Ціханоўская сказала ў сваім першым выступе на тэлевізіі. ВІДЭА«Кампаніі Дзьмітрыева больш няма, ёсьць кампанія ўсіх людзей, якія хочуць пераменаў. Ідзіце ў назіральнікі. Такіх кампаній цяпер шмат. Давайце арганізоўваць сустрэчы ў офісах і на прадпрыемствах. У пераменаў у Беларусі сёньня шмат імёнаў: мужчынскіх, жаночых, у кожных гарадах і вёсках. Іх мільён. Якім будзе імя новага прэзыдэнта, вырашаць вам. Але адно зразумела — Беларусі патрэбен новы прэзыдэнт», — скончыў свой выступ Дзьмітрыеў.