21 ліпеня Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала сьпіс давераных асобаў кандыдата ў прэзыдэнты Ганны Канапацкай.
Гэта самы кароткі сьпіс у параўнаньні зь іншымі кандыдатамі. У ім тры чалавекі:
- Міхаіл Чыгір, былы прэмʼер-міністар Беларусі;
- Анатоль Трухановіч, бацька Ганны Канапацкай, бізнэсовец;
- Ігар Лялькоў, сябра сойму Партыі БНФ.
Сьпісы давераных асобаў астатніх кандыдатаў у прэзыдэнты зацьвердзілі раней.
- У Андрэя Дзьмітрыева ў сьпісе — 20 чалавек,
- у Аляксандра Лукашэнкі — 30,
- у Сьвятланы Ціханоўскай — 30,
- у Сяргея Чэрачня — 15.