Антырэкорд. Даверанымі асобамі Канапацкай на выбарах будуць тры чалавекі

Ганна Канапацкая, архіўнае фота

21 ліпеня Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала сьпіс давераных асобаў кандыдата ў прэзыдэнты Ганны Канапацкай.

Гэта самы кароткі сьпіс у параўнаньні зь іншымі кандыдатамі. У ім тры чалавекі:

  • Міхаіл Чыгір, былы прэмʼер-міністар Беларусі;
  • Анатоль Трухановіч, бацька Ганны Канапацкай, бізнэсовец;
  • Ігар Лялькоў, сябра сойму Партыі БНФ.

Сьпісы давераных асобаў астатніх кандыдатаў у прэзыдэнты зацьвердзілі раней.

  • У Андрэя Дзьмітрыева ў сьпісе — 20 чалавек,
  • у Аляксандра Лукашэнкі — 30,
  • у Сьвятланы Ціханоўскай — 30,
  • у Сяргея Чэрачня — 15.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Ведаю сям’ю Канапацкіх не адзін дзясятак гадоў». Міхаіл Чыгір узначаліў штаб Канапацкай

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Зоркі ў камандах кандыдатаў у прэзыдэнты: Шушкевіч, Статкевіч, Караткевіч

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ганна Канапацкая зьвярнулася да выбарнікаў на дзьвюх мовах у сваім першым выступе на тэлевізіі