Інфармацыю пра выклік Свабодзе пацьвердзілі ў прэс-службе Віктара Бабарыкі. Прычыны пакуль невядомыя.
Дакладны час, на які прызначана сустрэча, пакуль таксама невядомы. У штабе абяцаюць паведаміць падрабязнасьці, як толькі гэта будзе магчыма.
Пазьней там удакладнілі, што гаворка пра «найбліжэйшыя дні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ярмошына абвінаваціла штабы Бабарыкі і Цапкалы ў арганізацыі масавых пратэстаў15 ліпеня старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына абвінаваціла штабы Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы ў арганізацыі акцый пратэсту.
Раней Сьледчы камітэт паведаміў, што пасьля падзеяў 14 ліпеня ў Менску і іншых гарадах Беларусі завялі крымінальную справу паводле артыкулу 342 — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Ці ёсьць абвінавачаныя ў гэтай справе, пакуль невядома.