Большасьць журналістаў, затрыманых у Беларусі 14 ліпеня, вызвалілі ноччу ці пад раніцу

У Менску, 14 ліпеня 2020 года.

Людзі ў многіх гарадах Беларусі выйшлі на вуліцы вечарам 14 ліпеня пасьля нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. Адбыліся масавыя затрыманьні, у тым ліку журналістаў. Па стане на раніцу 15 ліпеня вядома пра вызваленьне амаль усіх.

Вядома пра наступныя затрыманьні журналістаў:

  1. Алесь Пілецкі, жураліст Радыё Свабода, выпусьцілі з Цэнтральнага РУУС Менску а 22:54;
  2. Андрэй Рабчык, журналіст Радыё Свабода, выпусьцілі з Цэнтральнага РУУС Менску а 22:54;
  3. Міхаіл Ільін, журналіст «Эўрарадыё», пазьней выпусьцілі з Цэнтральнага РУУС Менску;
  4. Арцём Маёраў, журналіст «Эўрарадыё», пазьней выпусьцілі з Цэнтральнага РУУС Менску;
  5. Эндзі Смайт, апэратар BBC, затрымалі ў Менску, пазьней адпусьцілі;
  6. Аляксей Суднікаў, журналіст Tut.by, затрымалі ў Менску двойчы за вечар, вызвалілі ўночы;
  7. Усевалад Зарубін, журналіст Tut.by, затрымалі ў Менску, вызвалілі ўночы;
  8. Арцём Лява, журналіст «Белсату», затрымалі ў Менску, вызвалілі зранку,
  9. Кацярына Андрэева, журналістка «Белсату», затрымалі ў Менску, вызвалілі, склалі пратакол за «несанкцыяванае мерапрыемства»;
  10. Ігар Ільляш, журналіст, затрымалі падчас пошукаў затрыманай жонкі, адвезьлі ў РУУС Савецкага раёну, пазьней вызвалілі;
  11. Марына Драбышэўская, журналістка «Моцных навінаў», затрымалі ў Гомлі, пазьней адпусьцілі;
  12. Надзея Пужынская, журналістка «Моцных навінаў», затрымалі ў Гомлі, пазьней адпусьцілі;
  13. Юры Глушакоў, журналіст «Моцных навінаў», затрымалі ў Гомлі, вызвалілі, склалі пратакол за «несанкцыяванае мерапрыемства»;
  14. Даніла Палянскі, журналіст «Першага рэгіёну», затрымалі ў Берасьці, на раніцу ня вызвалілі, будуць судзіць.

Таксама быў затрыманы, ноччу вызвалены блогер Анатоль Чылік, на якога падпісаныя 67 тысяч чалавек у Twitter і 146 тысяч «УКантакце».

Вядома, што агулам за 14 ліпеня толькі ў Менску затрымалі каля дзьвюх сотняў чалавек, затрыманьні адбываліся і ў шэрагу іншых гарадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Мінімум 314 чалавек затрымалі падчас пратэстаў супраць нерэгістрацыі кандыдатаў. Сьпіс