Журналістаў Свабоды затрымалі падчас жывой трансьляцыі. ВІДЭА

Менск, 14 ліпеняя 2020

Журналістаў Радыё Свабода Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка затрымалі 14 ліпеня падчас жывой трансьляцыі з акцыі пратэсту ў Менску.​

Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка затрымалі на Плошчы Перамогі ў Менску, яны мелі пры сабе пасьведчаньне аб акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі. Пасьля затрыманьня журналістаў стрым Свабоды перапыніўся.​

Абноўлена а 22:54: журналістаў выпусьцілі з Цэнтральнага РУУС Менску.

Прадстаўніца ГУУС Менску Натальля Ганусевіч сказала карэспандэнту Свабоды, што ня ведае прычыны затрыманьня карэспандэнтаў Свабоды. Яна сказала: «Разьбяромся» і папрасіла патэлефанаваць пазьней.

Алесь Пілецкі і Андрэй Рабчык

Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах Беларусі людзі выйшлі на вуліцы пасьля нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы.​

У Менску і Гомлі затрымалі журналістаў, якія вялі жывыя трансьляцыі з акцый пратэсту.