Суд над Ціханоўскім па скарзе на карцар зрабілі закрытым

У залю пусьцілі толькі Сьвятлану Ціханоўскую з адвакатакай і прадстаўніком СІЗА

Разгляд скаргі блогера Сяргея Ціханоўскага на меры спагнаньня (зьмяшчэньне ў карцар), накладзеныя на яго ў СІЗА №1 Менску, зрабілі закрытым.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

«Такое рашэньне прыняла судзьдзя Гусакова», — так на ўваходзе ў Маскоўскі раённы суд Менска паведаміла памочніца старшыні суду журналістам і іншым грамадзянам. Усяго на разгляд гэтай справы ў раённы суд прыйшлі больш за 20 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Амаль тры месяцы арышту. Падсумоўваем маратон адміністрацыйных судоў па «справе Ціханоўскага»

У выніку на паседжаньне прапусьцілі толькі жонку Сьвятлану Ціханоўскую, адвакатаў Натальлю Мацкевіч і Віктара Мацкевіча і прадстаўніка СІЗА №1.

«Калі ў справе фігуруюць зьвесткі, абвешчаныя сакрэтнымі, дык такое законам прадугледжана. Мы пакуль ня ведаем, чаму разгляд скаргі зрабілі закрытым. Пра гэта судзьдзя мусіць паведаміць асобна», – сказала перад працэсам адвакатка Натальля Мацкевіч.

Раней Натальля Мацкевіч паведаміла журналістам, што Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на незаконнае, як ён лічыць, зьмяшчэньне яго ў карцар. Усяго ў карцары СІЗА №1 Сяргей Ціханоўскі ўжо адбыў 14 дзён.

Сьвятлана Ціханоўская (справа) з адвакаткай і прыхільнікамі

Прадстаўнікі СІЗА

Сьвятлана Ціханоўская ад камэнтару ўстрымалася.

У 10:30 паседжаньне для разгляду скаргі Сяргея Ціханоўскага пачалося. Паводле зьвестак з паседжаньня, якія перадалі удзельнікі працэсу, Сяргея Ціханоўскага ў суд не прывезьлі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Адвакат Ціханоўскага: Сукамэрнікі адмаўляюцца сядзець зь ім — у СІЗА прайшла ілжывая інфармацыя пра ягоны статус