Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адхіліў скаргу блогера Ігара Лосіка на ўтрыманьне пад вартай


Ігар Лосік
Ігар Лосік

8 ліпеня адбыўся разгляд скаргі абаронцы блогера і адміністратара Telegram-каналу «Беларусь головного мозга», фрылансэра-кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка на прымяненьне да яго меры стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.

У задавальненьні скаргі адмоўлена, паведамілі ў Тэлеграм-канале «Беларусь головного мозга», які вёў Ігар Лосік да затрыманьня. Блогер застаецца ў СІЗА.

На адміністратара суполкі «РБ головного мозга» і фрылансэра-кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка завялі крымінальную справу паводле артыкулу за арганізацыю масавых беспарадкаў.

Лосіка затрымалі 25 чэрвеня пасьля ператрусу дома ў Баранавічах. На ягоны канал «РБ головного мозга» падпісаныя 167 тысяч чалавек.

Ігар Лосік актыўна асьвятляў падзеі вакол сёлетніх выбараў прэзыдэнта Беларусі, у тым ліку апошнія затрыманьні падчас «ланцуга салідарнасьці» ў Менску і іншых гарадах 18 і 19 чэрвеня.

На гэтых акцыях людзі патрабавалі вызваліць з-пад варты патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Бабарыку і ягонага сына Эдуарда, а таксама кіраўніка ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Сяргея Ціханоўскага. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі за чатыры дні затрымалі больш як 360 чалавек.

Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палізвязьнем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG