Парлямэнцкая асамблея АБСЭ ня будзе накіроўваць назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, паведаміў БелаПАН 7 ліпеня кіраўнік аддзелу прэсы і камунікацыі ПА АБСЭ Нэт Пэры.
«Парлямэнцкая асамблея АБСЭ ня будзе накіроўваць назіральную місію ў Беларусь на прэзыдэнцкія выбары 9 жніўня, — сказаў Нэт Пэры. — У нас няма плянаў назіраць за выбарамі да восені, як мінімум, з прычыны пандэміі COVID-19».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Назіральнікаў ад АБСЭ на выбары ў Беларусь дагэтуль не запрасілі, усё яшчэ абяцаюцьБеларусь дагэтуль не накіравала міжнародным арганізацыям запрашэньні назіраць за сёлетнімі прэзыдэнцкімі выбарамі. 2 ліпеня кіраўніца Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Інгіб’ёрг Соўлрун Гістладоўтыр ужо выказвала заклапочанасьць з гэтай нагоды.
На пачатку чэрвеня старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак накіраваў у Міністэрства замежных спраў Беларусі зварот, у якім прасіў праінфармаваць аб захадах дзяржавы дзеля запрашэньня міжнародных назіральнікаў, у тым ліку місіі БДІПЧ АБСЭ, на час правядзеньня выбараў прэзыдэнта. У адказе за подпісам намесьніка міністра Алега Краўчанкі гаварылася, што «пытаньне знаходзіцца на разглядзе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У дзень выбараў 9 жніўня ЦВК зьвядзе кантакты з прэсай да мінімуму. За выключэньнем дзяржаўных СМІСтаршыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына 10 чэрвеня заявіла, што «па меры паляпшэньня эпідэміялягічнага становішча» будуць накіраваныя адпаведныя запрашэньні ў міжнародныя арганізацыі, якія традыцыйна назіраюць за выбарамі. Пры гэтым дадала, што адбудзецца гэта па завяршэньні працэсу рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты.
Міністар замежных спраў Уладзімер Макей 26 чэрвеня заявіў, што Беларусь плянуе запрасіць на прэзыдэнцкія выбары міжнародных назіральнікаў.